У сваім Telegram-канале экс-палітвязень Ігар Лосік прыводзіць аповед аднаго са школьнікаў, які за 3 тыдні працы атрымаў усяго 119 рублёў. Паводле ягоных словаў, школьнікам нават не патлумачылі, якім чынам вызначалі сумы, выдадзеныя на рукі. І нават тыя невялікія грошы выдалі з з затрымкай.
“Это плевок в лицо подросткам, которые хосели честно заработать этим летом. Мы шли работать, ожидая уважения к нашему труду, а получили суцэльную несправядливасць и капеечную падачку. Хацелася б атрымаць зразумелыя тлумачэнні ад кіраўніцтва Аршанскага лясгаса, на якой падставе налічваліся заробкі і чаму не саблюдаліся элементарныя санітарныя нормы”, - піша ўдзельнік “працоўнага дэсанта”.
Былы палітвязень адзачае, што нават у турме большыя заробкі. Меней плацяць хіба толькі “палітычным” – ен атрымліваў штомесяц ад 5 да 78 рублёў.
Цяжкую і амаль дармовую працу падлеткаў у Беларусі любяць дэманстраваць як добраахвотную і шчырую дапамогу народная гаспадарцы, пры гэтым аплата і ўмовы працы часта застаюцца "за кадрам". У выніку ў цэнтры ўвагі апынаюцца не інтарэсы дзіцяці, а патрэбы эканомікі. Дзяржава працягвае бачыць галоўную каштоўнасць дзіцячай працы ў магчымасці падтрымаць сельскую гаспадарку, ЖКГ або іншыя галіны эканомікі, як гэта было ў савецкія часы.
Праца сапраўды можа выхоўваць. Але яна выхоўвае не толькі працавітасць. Яна фарміруе ўяўленне маладога чалавека пра сваё месца ў грамадстве, пра стаўленне да яго з боку дзяржавы. І калі дзіцяці з ранніх гадоў унушаць, што яго галоўная каштоўнасць заключаецца ў здольнасці абслугоўваць патрэбы “рэальнага сектара эканомікі”, то гэта не пра адукацыю і прафарыентацыю. Гэта, хутчэй, пра фармаванне чалавека як паслухмянай адзінкі дзяржаўнага працоўнага рэсурсу, выхаванне, якое не авысакароджвае, а наадварот – прыгнятае і прыніжае, лічыць юрыст і праваабаронца Алег Мацкевіч, які даўно вывучае праблему прымусовай працы ў Беларусі.
Вольга Машко