Прадугледжана і “забаўляльная частка”, піша гарадская газета “Витебские вести». Забавы, скажам наўпрост, сваеасаблівыя – вайскова-спартовыя эстафеты, прагляд фільмаў адпаведнай тэматыкі, экскурсія на мяжу і стустрэчы з памежнікамі-ветэранамі.
Выданне не паведамляе, па якім прынцыпе фармаваўся кантынгент для гэтага летніка, і ці была ў школьнікаў магчымасць адмовіцца ад такога спецыфічнага адпачынку. Дзейнасць вайскова-патрыятычных летнікаў у Беларусі выклікае вострую крытыку з боку праваабаронцаў, бо яна непасрэдна парушае міжнародныя стандарты правоў дзіцяці і Канвенцыю ААН. Замест звычайнага аздараўлення дзеці сутыкаюцца з ідэалагічным ціскам і мілітарызацыяй: у такіх летніках дзецям навязваюць праўладныя і прарасійскія наратывы, а таксама культ сілы.
Вайскова-патрыятычныя летнікі, якія арганізуюцца сумесна з Памежным камітэтам Беларусі, маюць выразную спецыфіку. Галоўная іх асаблівасць — стварэнне ў дзяцей ілюзіі «краіны ў аблозе». Псіхалагічнае і ідэалагічнае ўздзеянне на выхаванцаў накіравана на стварэнне вобраз ворага на межах краіны, ім навязваецца думка пра непазбежнасць нападу. Дзяцей пераконваюць, што мір у краіне трымаецца выключна на гатоўнасці да бою.
Такія метады разбураюць базавае пачуццё бяспекі. Дзіця пачынае жыць у стане пастаяннага трывожнага чакання вайны. Гэта з'яўляецца прамым парушэннем права дзіцяці на мірнае развіццё і абарону ад мілітарысцкай прапаганды.
Вольга Рабініна
Пятніца, 17 Ліпень 2026
Мілітарызацыя школьнікаў на Полаччыне працягваецца і ўлетку
Тут пачаў працаваць так званы вайскова-патрыятычны летнік пад назвай «Пограничник». Ён арганізаваны для школьнікаў з Полацка, Наваполацка і гарадскога пасёлка Ветрына упраўленнем Полацкага памежнага атрада. Два тыдні падлеткаў будуць навучаць прыемам рукапашнага бою і навыкам валодання зброяй, час будзе адведзены і на страявую падрыхтоўку.
Апублікавана ў
Рознае