У Віцебскай вобласці паскараецца працэс абязлюдзення сельскіх населеных пунктаў
Улады не прымаюць адміністрацыйных або эканамічных намаганняў для таго, каб неяк запаволіць працэс страты насельніцтва і маленькіх вёсачак. Яны толькі неразумна ідэалагізуюць гэтую праблему.
Віцебскі відэааператар Вячаслаў Лазараў прызнаны палітзняволеным
Праваабарончая супольнасць прызнала жыхара Віцебску палітвязнем, выступіўшы з адмысловай заявай. У ей падкрэсліваецца, што Вячаслаў Лазараў быў журналістам-фрылансерам, яго неаднаразова затрымлівалі падчас мірных пратэстаў у 2020 г. Цяпер яму прад'яўлены абвінавачанні па частцы 1 артыкула 364-1 Крымінальнага кодэксу (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). На думку праваабаронцаў, «празмерна шырокае і расплывістае вызначэнне «экстрэмісцкай дзейнасці», прадугледжанае беларускім заканадаўствам, дазваляе ўладам маніпуляваць фармулёўкамі дзеля неправамернага абмежавання права на інфармацыю, свабоды слова і свабоды асацыяцый.
Жыхары аграгарадка Богіна скардзяцца на пясок у водаправоднай вадзе
У аграгарадку Богіна Далёкаўскага сельсавета Браслаўскага раёна водаправодная вада "запраўлена" пяском. На гэты факт звярнулі ўвагу мясцовыя жыхары. Хоць не так даўно там была запушчана станцыя абезжалезвання вады.
Па Віцебску коціцца хваля судоў «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Калі раней «народным» лічыўся артыкул 23.34 КаАП (пазней 24.23 КаАП), згодна з якім каралі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, то цяпер самая распаўсюджаная прычына трапіць у суд – гэта ч.2 арт. 19.11. Ужо каторы тыдзень усе раенныя суды Віцебску разбіраюць справы мясцовых жыхароў, затрыманых за падпіскі на «экстрэмісцкія» інтэрнэт-рэсурсы, суполкі і Тэлеграм-каналы. Караюць за гэта ў асноўным «суткамі», рэдка каму прысуджаюць штрафы. Відавочная мэта такога ціску: людзей запалохваюць карнымі захадамі, каб яны «адпісаліся» ад незалежных крыніц інфармацыі, а навіны шукалі ў тэлевізары або ў дзяржаўных СМІ.