Штодня ў кожным раенным судзе разбіраюць ад 2 да 5 справаў, распачатых па ч.2 арт. 19.11. Што да падсудных – то гэта самыя розныя людзі, якія да «палітыкі» або да «апазіцыі» не маюць аніякага дачынення. Прыкладам, 28 сакавіка суд Першамайскага раену разбіраў справы калекцыянера і прадпрымальніка Канстанціна Буймова, і адмыслоўцы па выпяканню хлеба Віталя Багданава. У судзе Кастрычніцкага раёну датычнымі да распаўсюду экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі прызналі майстра мастацкага кавальства Дзмітрыя Каралькова і стваральніка сямейнай фотастудыі «Калібры» Аляксандра Вашчанку.
Вельмі часта «на сутках» сустракаюцца даўнія знаёмыя, якія не бачылі адзін аднаго гадамі, але сустрэліся ў адной камеры, бо ў іхных тэлефонах знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі. Да слова, «палітычных» асуджаных у віцебскім ІЧУ па-ранейшаму ўтрымліваюць у неспрыяльных умовах: усе яны, у тым ліку і жанчыны, вымушаны спаць на голых жалезных ложках з уключаным па начох святлом. І па-ранейшаму, як гэта было з асуджанымі за ўдзел у мірных пратэстах у 2020-м годзе, разам з «палітычнымі» трымаюць асуджаных за хуліганства або бытавыя правіны, каб справакаваць агрэсію да «вінаватых» у некамфортным утрыманні. Аднак здараецца наадварот: далёкія ад палітычных падзей у краіне людзі пачынаюць шкадаваць тых, хто пацярпеў за « не тыя» падпіскі ў тэлефоне.
Станіслаў Іваноўскі
Аўторак, 28 Сакавік 2023
Па Віцебску коціцца хваля судоў «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Калі раней «народным» лічыўся артыкул 23.34 КаАП (пазней 24.23 КаАП), згодна з якім каралі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, то цяпер самая распаўсюджаная прычына трапіць у суд – гэта ч.2 арт. 19.11. Ужо каторы тыдзень усе раенныя суды Віцебску разбіраюць справы мясцовых жыхароў, затрыманых за падпіскі на «экстрэмісцкія» інтэрнэт-рэсурсы, суполкі і Тэлеграм-каналы. Караюць за гэта ў асноўным «суткамі», рэдка каму прысуджаюць штрафы. Відавочная мэта такога ціску: людзей запалохваюць карнымі захадамі, каб яны «адпісаліся» ад незалежных крыніц інфармацыі, а навіны шукалі ў тэлевізары або ў дзяржаўных СМІ.
Апублікавана ў
Адміністрацыйны перасьлед