Толькі так можна зразумець дзеянні ўладаў, калі частка грошай, заробленых у гэтым 2023 годзе на суботніках у Віцебскім раёне, будзе пералічаная на стварэнне памятнага знака, прысвечанага вёскам, знішчаным у Вялікую Айчынную вайну. З такой прапановай выступіў старшыня Віцебскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Дарожкін і яго падтрымалі дэпутаты на чарговай сесіі райсавета.
Пры гэтым, праз некалькі гадоў, без вайны і фашыстаў, у раёне могуць знікнуць каля 180 вёсак. Гэта звязана з тым, што ў палове з усіх 358 населеных пунктаў Віцебскага раёна, жывуць менш за дзясятак чалавек. У асноўным гэта глыбока старыя сельскія пенсіянеры.
І гэта адбываецца не толькі ў Віцебскім раёне. Тэндэнцыя негвалтоўнай ліквідацыі безлюдных вёсак назіраюцца літаральна ва ўсіх сельскагаспадарчых раёнах вобласці.
У 2023 годзе дэпутаты Талачынскага раёна прагаласавалі за ліквідацыю 2 сельскіх населеных пунктаў, а «народныя» выбраннікі Верхнядзвінскага раёна прынялі рашэнне аб скасаванні 4 вёсак.
Сямён Шуба