Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025

У прапагандыстаў - кадравы правал

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

З канца верасня  для працы ў абласной газеце «Витебские вести»  шукаюць чалавека на пасаду галоўнага рэдактара ( заробак 2 396 – 2 667 руб.). Таксама вольныя пасады карэспандэнта ( заробак 750 – 970 руб.), вядучага карэспандэнта (заробак 1 425 – 1 660 руб.), аператара электроннага набора і версткі (заробак 1 145 – 1 200 руб.).  

Заўважна, што за прапаганду плацяць не вельмі каб шмат. Да ўсяго, прэтэндэнт павінны прайсці ідэалагічную праверку. У Віцебску ёсць некалькі вельмі прафесійных журналістаў, якія былі вымушаны сысці з прафесіі і не могуць у яе вярнуцца менавіта праз гэтую акалічнасць: іх  пасля падзняў 2020 г. лічаць "нядобранадзейнымі" . Таму ў рэдакцыі "трымаюць" некалькі пенсіянераў, каб увогуле было каму працаваць.

Што да  пасады кіраўніка рэдакцыі, то на гэты дастаткова прыстойны заробак можа прэтэндаваць толькі той, хто ўжо мае 5 год стажу на рэдактарскай пасадзе.

Чаму яе пакінула Наталля Камлева ( на фота) , якая адпрацавала галоўнай рэдактаркай абласной газеты паўтара гады, пакуль не вядома. Прынамсі, яе публічныя выказванні былі цалкам у рэчышчы афіцыйнай палітыкі і ідэалогіі. Апошні раз згадкі пра Наталлю Камлеву  на гэтай пасадзе датуюцца сярэдзінай жніўня: рэдактарка дзяржСМІ разважала пра фэйкі і штучны інтэлект і сцвярджала, што паметка "издание, которое контролируется государством", -  гэта “знак якасці”.

Ягор Пяткевіч