За «пахаванне Лукашэнкі» і іншыя перформансы пракурор запрасіў для падсудных ад 2,5 да 6 гадоў калоніі
У судзе Віцебскага раёну аднавіўся судовы працэс над палітвязнямі Ірынай Пярцовай, Арцёмам Латышавым, Кацярынай Макарэвіч і Юліяй Лабуновай. Іх судзяць за шэраг палітычных перформансаў, знятых на відэа і распаўсюджаных у закрытых Тэлеграм-каналах.
Жыхару Полаччыны пагражае тры гады «хіміі» за абразы на адрас Лукашэнкі і Качанавай
У судзе Полацку і Полацкага раёну праходзіць суд над Андрэем Патрэбкам, жыхаром пасёлка Фарынава. Па версіі следства, толькі Аляксандра Лукашэнку ён абразіў больш як два дзясяткі разоў, прычым «у абразлівай і цынічнай манеры». Распачатую супраць яго крымінальную справу паводле ч.1 арт. 368 разбірае суддзя Віктар Баліка.
Лідар аршанскай суполкі прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў прызнаны палітвязнем
13 траўня беларуская праваабарончая супольнасць выступіла з заявай аб прызнанні палітычнымі зняволенымі 10-ці актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Сярод іх – Васіль Бераснеў, кіраўнік аршанскай суполкі прафсаюзу РЭП, затрыманы 19 красавіка 2022 году ў шэрагу іншых прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў. Яго ўтрымліваюць у менскім СІЗА-1.