Суд падоўжыў на тры месяцы ўтрыманне пад вартай палітвязні Яне Пінчук
29 красавіка Васілевостраўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга пакінуў Яну Пінчук у СІЗА да 30 ліпеня. На паседжанне не пусцілі журналістаў і слухачоў. На працягу трохмесячнага знаходжання пад вартай падазроная жыхарка Віцебска можа быць экстрадаваная расейскімі ўладамі ў Беларусь. 22 снежня 2021 года ПЦ «Мемарыял» прызнаў Пінчук палітвязнем. Яе у Беларусі абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса за адміністраванне тэлеграм-чата "Віцебск 97%", прызнанага ўладамі экстрэмісцкім.
У Оршы за пікетаванне асуджаны на 10 сутак ўладальнік мясцовага копі-цэнтра
У мінулым месяцы да жыхара Оршы фотамастака Дзяніса Сімановіча ў копі-цэнтр Ozen.by завіталі супрацоўнікі ГУБАЗіка. Іх увагу прыцягнулі некалькі значкоў з выяваю жоўтага поля з блактітным небам. Такія сувеніры Дзяніс паспеў таксама падарыць некалькім сваім знаёмым. Сімановіча дапыталі і адпусцілі дадому.
Эльвіра Мірсалімава запрашае віцяблян на несанкцыянаванае шэсце
Вядомая прыхільніца «русского мира» Эльвіра Мірсалімова паведаміла, што акцыя «Бессмертный полк» пройдзе ў Віцебску 9 траўня без дазволу выканкаму. Паводле ейных словаў, дазволу ад гарадскіх або раённых уладаў у арганізатараў шэсця на 9-га траўня няма, аднак ім нібыта паведамілі, што «ніхто не будзе перашкаджаць». Мірсалімава перакананая, што ва ўладных колах ёсць людзі, якія «тайна сімпатызуюць нашаму руху». І таму яны гатовыя ісці на парушэнне заканадаўства – не замінаць тым, хто ігнаруе заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы, дзе прапісаны алгарытм падачы заявак на шэсці і мітынгі.