Барыс Хамайда падаў скаргу ў міліцыю. Упершыню з 1997 году
Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда лічыць, што супрацоўнікі аддзелу міліцыі Чыгуначнага раёну парушылі ягоныя правы, калі 26-га красавіка забралі ў пастарунак і ўтрымлівалі там 4 гадзіны. Прычым увесь гэты час старшы лейтэнант Шушкевіч даводзіў Хамайду, што той ладзіў несанкцыянаванае пікетаванне, калі распаўсюджваў беларускую літаратуру.
У Віцебску пройдзе патаемны суд над палітвязнем Паўлам Сакаловым
Разбор крымінальнай справы ў Віцебскім абласным судзе запланаваны на 4 траўня. Ужо абвешчана, што суд пройдзе ў закрытым рэжыме. Маладога чалавека затрымалі 7 месяцаў таму разам з групай хлапцоў і дзяўчат, якія правялі шэраг палітычных перформансаў, знялі гэта на відэа і выклалі відэаролікі ў шэраг Тэлеграм-каналаў. На момант затрымання было вядома, што Паўла Сакалова абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі.