У Полацку распачаўся чарговы суд па абразе прэзідэнта
У судзе Полацка и Полацкага раёна 25 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Седуна, якога абвінавачваюць па ч.1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу разглядае суддзя Віктар Баліка, дзяржабвінаваўца – Каралевіч.
Суд Пецярбурга не скасаваў адмову ў атрыманні палітычнага прытулку віцебскай актывісткі
Смольнінскі раённы суд гораду Санкт-Пецярбургу разгледзеў пазоў да мясцовага глаўка паліцыі, які адмовіў Яне Пінчук у прадастаўленні часовага прытулку на тэрыторыі суседняй краіны. Дзяўчына прасіла прызнаць незаконным рашэнне ў адмове атрымання ёй палітычнага прытулку. Суд яе довады не падтрымаў. У хуткім часе расейскія ўлады экстрадуюць яе ў Беларусь.
Жыхароў Полаччыны Святлану Фірсаву і Міхаіла Лабаня прызналі палітвязнямі
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з заявай пра прызнанне палітзняволенымі яшчэ 12-ці чалавек, у тым ліку жыхаркі пасёлку Ветрына Полацкага раёну Святланы Фірсавай і палачаніна Міхаіла Лабаня. На цяперашні момант іх утрымліваюць у віцебскім СІЗА-2 пасля судоў, якія адбыліся 20-га жніўня.