16 чэрвеня суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Алег Каляда асудзіў палітзняволенага Аляксандра Зялюткіна да трох з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі ў частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) — усё за падзеі 10 жніўня каля гандлёвага цэнтра “Рыга” ў Мінску. Аляксандр Зялюткін да зняволення працаваў пячніком і быў часткай Беларускага пячнога цэнтра. У лістападзе 2021 годзе ён удзельнічаў у "OKTOBER Печ" 2021, а ў верасні 2021 прадстаўляў стэнд "Сучаснае печабудаўніцтва" на будаўнічай выставе. Пра ўсё гэта сведчыць яго старонка ў сацыяльнай сетцы. Там жа і напісана:

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Міхаіл Карасёў. У судзе Рэчыцкага раёна 4 ліпеня вынесены прысуд Міхаілу Карасёву, шматдзетнаму бацьку, які з бензапілой выгнаў са свайго дома людзей у цывільным. Яго абвінавацілі ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

Канстанцін Байсараў. Крыніца: сацсеткі 1 ліпеня суд Брэсцкай вобласці вынес прысуд Канстанціну Байсараву, якога абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

Пешаходны пераход праз вуліцу Кірава ў Гомелі. На тры месяцы арышту асудзілі жыхара Гомеля Юрыя Зарэцкага за нанясенне надпісаў супраць вайсковага ўварвання расійскіх войск ва Украіну (арт. 341 Крымінальнага кодэкса).

Месяц таму палітзняволенага Івана Паршына асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Да прысуду мужчына больш за паўгода правёў у СІЗА без следства. «Вясна» паразмаўляла з мамай і блізкімі Івана пра ягонае дзяцінства, захапленні і настрой пасля прысуду.

Суд Фрунзенскага раёна. Фота: tut.by Суд Фрунзенскага раёна Мінска 23 чэрвеня разгледзеў крымінальную справу Марыны Паповай, абвінавачанай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

У судзе Светлагорскага раёна 4 ліпеня разглядалася крымінальная справа мясцовай жыхаркі Марыны Савельевай. Жанчыну абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

4 ліпеня 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска вынесены прысуд 35-гадовага Віктару Власенку. Яго прызналі вінаватым па двух дыфамацыйных артыкулах — арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса, — а таксама паводле арт. 328 Крымінальнага кодэкса (пры вобшуку ў яго дома была знойдзеная марыхуана для ўжывання). Канчатковае пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму прызначанае шляхам частковага складання пакаранняў па трох артыкулах. Паводле арт. 368 Віктара асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі, паводле арт. 369 — да года пазбаўлення волі, паводле арт. 328 — да двух гадоў пазбаўлення волі. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў). На момант вынясення прысуда Віктар Власенка амаль чатыры месяцы знаходзіўся ў СІЗА — з 6 сакавіка 2022 года. Таксама ён мусіць выплаціць судовыя выдаткі — 35 рублёў 20 капеек і 1444 рублі 58 капеек. Таксама яго будуць лячыць ад наркатычнай залежнасці. На ягоную маёмасць накладзены арышт. "Змельчаныя рэчывы расліннага паходжання" — марыхуана — таксама канфіскаваныя ў даход дзяржавы.

Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя Суд Оршы і Аршанскага раёна 4 ліпеня вынес прысуд мясцоваму жыхару Аляксею Чэкелю, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).