- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4 ліпеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 17 чэрвеня вынес прысуд Кацярыне Пазушка, абвінаваціўшы яе ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў выходныя, 2 і 3 ліпеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч 23 чэрвеня разгледжана крымінальная справа ў адносінах пенсіянера Дзмітрыя Нешты, які абвінавачваўся ў незаконных дзеяннях у адносінах да паляўнічай агнястрэльнай зброі (ч.1. арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса) і акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскім абласным судом 29 чэрвеня ў закрытым судовым пасяджэнні вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Чэрыкава Віктара Карніенкі, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Ужо два гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль кожны тыдзень. На дадзены момант палітвязнямі лічуцца 1236 чалавек. Кожны дзень у краіне праходзяць масавыя затрыманні, а беларускія суддзі выносяць палітычна матываваныя прысуды. Некаторыя асуджаныя па крымінальных справах ужо паспелі адбыць свой тэрмін і выйсці на волю з месцаў зняволення, а некаторых вызваляюць у залі суда адразу пасля прысуду. Па дадзеных праваабаронцаў, у чэрвені на волю вышлі мінімум 28 чалавек. За што палітвязні адбывалі тэрміны і як яны апынуліся на волі — распавядае "Вясна". Вольга Такрчук пасля выхаду на волю. Крыніца: Белсат
- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскім абласным судзе 30 чэрвеня быў агучаны прысуд па крымінальнай справе супраць 33-гадовага мясцовага жыхара Андрэя Паднябеннага. Ён мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства. Андрэя ў закрытым рэжыме абвінавацілі па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму) за падпал машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў, пракол колаў у 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні Telegram-канала і -чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а таксама падпале крана на будоўлі ў 2019 годзе. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Андрэю, які ўтрымліваецца пад вартай сем месяцаў, 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён унесены ў "спіс тэрарыстаў". Андрэя затрымалі 5 лістапада 2021 года і змясцілі пад варту. Да 13 снежня ён быў у СІЗА КДБ у Мінску, потым яго перавялі ў СІЗА-1, а з 15 снежня Паднябенны знаходзіцца ў СІЗА-3. Пасля пераводу ў гомельскі СІЗА яго адразу змясцілі ў карцар, дзе ён правёў два тыдні.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
30 чэрвеня у судзе Ленінскага раёна Брэста да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў ПУАТ — "хіміі" — асудзілі 48-гадовага жыхара Жабінкі Вячаслава Бычынскага. Ягоную справу разгледзеў суддзя Дзмітрый Шурын. Ён прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.