Новыя сведчанні пра ўмовы ўтрымання арыштантаў у ІЧУ Жодзіна, Бабруйска і Магілёва
Not published yet- Катэгорыя: Вясна
11 красавіка з ізалятараў часовага ўтрымання былі вызваленныя больш за 100 чалавек, якіх затрымалі 27 сакавіка і асудзілі на 15 сутак арышту. Нягледзячы на нядаўнюю спробу кіраўніцтва ЦІП апраўдацца і адмаўляць стварэння недапушчальных умоў утрымання арыштантаў, людзі, што вызваляюцца, працягваюць сведчыць пра катаванні ў ІЧУ ў розных гарадах краіны.
"Наша сіла — ў салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
Not published yet- Катэгорыя: Вясна
Пасля выбараў заведзена больш за 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. Спіс палітзняволеных павялічваецца амаль штодзённа. За час пратэстаў дасылаць лісты салідарнасці палітвязням і насіць перадачы затрыманым у ізалятары стала нашай штодзённасцю. Вынаходлівыя беларусы і беларускі прыдумалі шмат спосабаў падтрымкі тых, хто знаходзіцца за кратамі. Адпраўка тэлеграмы ў зняволенне з дому, грашовы перавод на турэмную краму праз інтэрнэт-банкінг, дапамога замовіць кнігі вязню з бібліятэкі СІЗА ці нават з бліжэйшай кніжнай крамы і многае іншае — «Вясна» сабрала магчымыя спосабы дапамогі палітычным зняволеным у адным матэрыяле. Самы просты і даступны спосаб сувязі з палітзняволеным — гэта ліставанне. Самі палітвязні адзначаюць вялікую ролю лістоў і паштовак салідарнасці за кратамі. У месцах зняволення, як правіла, на палітвязняў ідзе маральны ціск, што яны нібыта былі не правы і на волі пра іх усе забыліся. Гэта можа прыгнятаць людзей. Лісты ў такой сітуацыі вельмі дапамагаюць. Тым больш, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя лісты, паштоўкі-размалёўкі, налепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае.
Іванава: два рэпосты палічылі паклёпам на міліцэйскіх чыноўнікаў
Not published yet- Катэгорыя: Вясна
Суд Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці 12 красавіка пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Алены Пуцыковіч.
- Катэгорыя: Вясна
12 красавіка ў Мінску і рэгіёнах праходзяць суды па адміністрацыйных справах над затрыманымі ў пятніцу і выходныя дні.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца "Вясны" і палітзняволеная Марфа Рабкова ўжо сёмы месяц утрымліваецца ў СІЗА-1. Як да яе даходзяць лісты? Аб чым яна піша і як сябе адчувае? Пра гэта "Вясне" распавёў муж Марфы Вадзім Жаромскі. Апошнім часам стаў апісваць”усякую жыўнасць”, кажа Вадзім пра свае лісты Марфе:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў пятніцу, дзевятага красавіка, працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Два тыдні як палітзняволены са Смаргоні Рамуальд Улан адбывае пакаранне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпа №17 (хімія).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 12 красавіка пачаў разгляд гучнай крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў чацвер, восьмага красавіка, працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: