У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманне пастара евангельскай царквы

Філіп Іваноў
Філіп Іваноў

Як паведамляе @christianvision, затрыманы пастар мінскай евангельскай царквы "Новый завет" Філіп Іваноў. Таксама ёсць дадзеныя, што разам з ім затрымалі і яго жонку Лідзію.

Затрыманне футбольнага фаната

Затрыманы футбольны фанат
Затрыманы футбольны фанат

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамiлі пра затрыманне 23-гадовага фаната футбольнага клуба "Дынама-Мінск" мінчука Валянціна. На "пакаяльным відэа" затрыманы "прызнаецца" у тым, што прытрымліваецца "неанацысцкіх поглядаў", удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама мае "экстрэмісцкую" татуіроўку.

Папаўненне ў спісе "экстрэмістаў"

Новыя "экстрэмісты"
Новыя "экстрэмісты"

У Беларусі — 5 новых "экстрэмісцкіх фарміраванняў". Як паведамляе @nebovkletku, гэтым разам у спіс трапілі Telegram-чаты з Гродзенскай вобласці: "Гордые Гродненцы", "Гордые Волковычане", "Гордые Слонимчане", "Гродно 97%", "Лида 97%". Адпаведнае рашэнне 30 чэрвеня прыняў КДБ.

Крыніца: Затрыманы пастар, футбольны фанат і новыя "экстрэмісты": хроніка пераследу 5 ліпеня