- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Гомеля 5 ліпеня разглядзелі крымінальную справу 44-гадовага палітвязня Дзяніса Граханава, асуджанага раней на паўтара года "хіміі" за надпіс "Не забудзем" каля "Пушкінскай" у Мінску. 15 лютага 2022 года Дзяніса затрымаў КДБ наўпрост у папраўчай установе пад Камянцом. Пазней палітвязню прад'явілі абвінавачванні паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза Лукашэнкі). Пяць месяцаў да суда яго ўтрымлівалі ў гомельскім СІЗА. Па хадайніцтву пракурора суд амаль адразу зрабілі закрытым. Суддзя Вольга Церахава канчаткова прызначыла Граханаву па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання — адзін год і сем месяцаў калоніі. Дзяніса Граханава супрацоўнікі КДБ затрымалі 15 лютага ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 45 пад Камянцом, куды яго накіравалі адбываць тэрмін за нанясенне надпісу "Не забудзем" каля "Пушкінскай". Тады ў палітычных "хімікаў" масава прайшлі ператрусы і допыты з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце "Волейбол по выходным", які ўлады ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. Гэты чат аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на "хімію". Пасля затрымання Граханава перавялі ў гомельскі СІЗА-3 і распачалі супраць яго новую крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля двухтыднёвага перапынку ў ў Гомельскім абласным судзе 6 ліпеня аднавіўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Баранавічскага раёна і Баранавіч 6 ліпеня пачаўся разгляд крымінальнай справы Паўла Лінкевіча, абвінавачанага ў наўмысным прычыненні цяжкага цяленага пажкоджання супрацоўніку міліцыі (ч.2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, сімвалічныя “хросныя” з’явіліся ў палітвязняў Крысціны Чаранковай, Ірыны і Антона Мельхераў, Дзмітрыя Падрэза, Алены Гнаўк, Марыны Дуброўскай, Паўла Юхневіча, Сяргея Сакаўца, Юрыя Бялько, Юліі Лабуновай.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разгляду па справе Святланы Трапковай, якую абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу чэрвеня фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. ПЦ «Вясна» вядома пра не менш за 86 грамадзян, асуджаных у чэрвені паводле палітычных матываў. Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за чэрвень у крымінальным парадку, складае 39,54% і 60,46% адпаведна.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволеная з Мазыра Крысціна Чаранкова, якая змешчаная пад варту да суда ў СІЗА №3 Гомеля, даслала ліст сваякам, у якім выказвае ўдзячнасць тым, хто памятае яе і падтрымлівае ў зняволенні.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кобрынскага раёна ў выязным пасяджэнні 5 ліпеня вынес прысуд Уладзіміру Кавалёву, якога абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэкса).