Ілюстрацыя: Настасся Вікулава для "ОВД-Инфо" Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігімалюнкіблогілісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволенныя дасылаюць сваім блізкім. 

Марыя Шагіева 27 чэрвеня суд Заводскага раёна Мінска разглядзеў справу палітзняволенай Марыі Шагіевай, якую авбінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Суддзя Галіна Кніжонак-Максімава Суд Мазырскага раёна 28 чэрвеня ў закрытым рэжыме разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара райцэнтра Уладзіслава Ганчарова адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па версіі следства нібыта ён абразіў прэзідэнта Беларусі ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), прадстаўнікоў улады (арт. 369), а яшчэ зняважыў дзяржаўныя сімвалы (арт. 370).

На чыгуначнай станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" 28 лютага быў здзейснены падпал рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), у выніку чаго святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку былі прыведзеныя ў непрацоўны стан. Перагон знаходзіцца на лініі Жлобін-Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны). Гэта магло прывесці да зрываў графіку руху расейскіх цягнікоў з тэхнікай і зброяй. 4 сакавіка ў Светлагорску былі затрыманыя мясцовыя жыхары Дзмітрый РавічДзяніс Дзікун і Алег Малчанаў у межах крымінальнай справы па арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму). "Вясна" распавядае, у чым абвінавачваюць палітвязняў.  Пасля пачатку вайны ў Беларусі прайшла хваля затрыманняў за падазрэнне ў зрыве графіку руху расейскіх цягнікоў са зброяй і датычных да фізічнага пашкоджання інфраструктуры чыгункі ў Беларусі. 4 сакавіка ў Светлагорску былі затрыманыя Дзмітрый і Наталля Равіч (муж і жонка), брат Наталлі Дзяніс Дзікун і ягоная дзяўчына Аліса Малчанаваі яе бацькаАлег Малчанаў Дзмітрый Равіч, Дзяніс Дзікун і Алег Малчанаў знаходзяцца пад вартай, Алісу і Наталлю адпусцілі.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Невядомыя вандалы ў чарговы раз спрабавалі зняважыць памяць расстраляных у трыццатыя гады на гэтым месцы жахароў Аршаншчыны.

Андрэй Патрэбка. Фота з сацыяльных сетак У судзе Полацкага раёна і горада Полацка 28 чэрвеня вынесены яшчэ адзін прысуд жыхару пасёлка Фарынава Андрэю Патрэбку, абвінавачанага ў абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 21 чэрвеня разглядзелі справу «аб пераводзе 18-гадовага Мікіту Залатарова ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Па рашэнні суддзі Паўла Карцініна Мікіту перавялі ў папраўчую калонію на ўвесь тэрмін. Цяпер хворы на эпілепсію падлетак, якому на момант затрымання было 16 гадоў, знаходзіцца ў магілёскай калоніі № 15. "Вясна" распавядае, якія цяпер абмежаванні чакаюць Мікіту і як ён сябе адчувае пасля 22 месяцаў у зняволенні. У выхаваўчай калоніі палітвязня маглі ўтрымліваць да 21 года, але адміністрацыя бабруйскай установы вырашыла ініцыяваць яго перавод у папраўчую ўстанову адразу пасля таго, як Мікіце споўнілася 18 гадоў. Згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам, рашэнне аб пераводзе ў папраўчую калонію асуджанага, які дасягнуў васемнаццацігадовага ўзросту, прымаецца судом па заяве начальніка выхаваўчай калоніі, узгодненай з камісіяй па справах непаўнагадовых і рэспубліканскім органам кіравання папраўчымі ўстановамі.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 28 чэрвеня 2022г.