Яўген Афонасенка. Фота з сацыяльных сетак. У Жлобінскім раённым судзе 15 ліпеня разглядаецца крымінальная справа чарговага ўдзельніка акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе металургаў уначы з 9 на 10 жніўня 2020 года. На лаве падсудных — былы працаўнік БМЗ, 23-гадовы Яўген Афонасенка.

Суд Ленінскага раёна Магілёва. Фота: sputnik.by У судзе Ленінскага раёна Магілёва 12 ліпеня завяршыўся разгляд крымінальнай справы Ганны Кандраценка. Жанчыну абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады, абраза прэзідэнта Беларусі і абраза суддзі альбо народнага засядацеля.

Гродзенскі абласны суд 4 ліпеня пачаў разглядаць крымінальную справу актывісткі з Пружанаў Юліі Лаптановіч. Судовы працэс вядзе суддзя Віктар Сянько. Год таму Юлію і яе мужа Ігара асудзілі па "справе карагодаў". Ігара адправілі ў калонію, а жанчыне прысудзілі "хатнюю хімію". Праз некалькі месяцаў Юлію затрымалі па новай крымінальнай справе. Цяпер палітзняволеную, якую ўтрымліваюць за кратамі ўжо 9 месяцаў, абвінавачваюць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пракурор просіць пакараць шматдзетную маці 5 гадамі калоніі і штрафам у памеры 3 200 рублёў. Прысуд будзе агучаны 18 ліпеня. Юлія і Ігар Лаптановічы — актывісты з Пружанаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. На волі іх чакаюць трое дзяцей.

Юрый Ганцарэвіч Брэсцкі абласны суд 14 ліпеня вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча. Яго абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).

14 ліпеня ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае ў гэты дзень апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Дэпутаты нямецкага Бундэстага, якія ўзялі на сябе абавязкі сімвалічных "хросных" зняволеных праваабаронцаў "Вясны" у межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай арганізацыяй “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, выказалі словы падтрымкі ў першую гадавіну з моманту іх затрымання. Так Штэфан Гельбхаар, дэпутат нямецкага Бундэстага і “хросны” Уладзіміра Лабковіча, выступіў з заявай:  

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 11 ліпеня пракурорка запрасіла тэрміны для палітвязня Зміцера Дашкевіча і ягонай жонкі Насты Дашкевіч — па паўтары гады калоніі кожнаму. Сёння, 14 ліпеня, суддзя Таццяна Пірожнікава агучылі прысуд сям'і, прызнаўшы іх вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак): Зміцеру — паўтары гады калоніі, Насты — тры гады "хатняй хіміі". Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года —  на судзе яны прызналі віну цалкам. За кратамі Зміцер знаходзіцца чацвёрты месяц, нядаўна Наста нарадзіла чацвёртае дзіця. Запытаныя пракурорам тэрміны сталі моцным ударам для Зміцера і Насты, а таксама выклікала незадаволенасць у беларускага грамадства. "Вясна" публікуе апошнія словы на судзе палітвязня і ягонай жонкі. У апошнім слове Зміцер заявіў пра збіццё:

Алесь Бяляцкі і Сяржук Сыс. 2020 год Праваабаронца і пісьменнік Сяржук Сыс – адзін з тых, да каго ранкам 14 ліпеня 2021 года завіталі з ператрусам сілавікі па “справе “Вясны”, Сяржука затрымалі, а праз двое сутак выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Сёння ён узгадвае свае мімалётныя сустрэчы з калегамі і сябрамі ў тыя дні, якія адбываліся і ў калідорах Следчага камітэту, і ў калідорах Акрэсціна.

14 ліпеня — год, як старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць. На волі за іх перажываюць іхнія сябры і калегі, людзі, якім яны дапамаглі. Але асабліва востра адсутнасць Алеся, Валянціна і Уладзя ўспрымаюць іх самыя блізкія людзі: для сямей год таму дадому не прыйшлі не праваабаронцы, а сужэнцы і таты.  Таму сёння мы паглядзім на іх вачыма родных і даведаемся пра гісторыі каханняў, распавядзем пра тое, як Уладзь Лабковіч пазнаёміўся з жонкай Нінай падчас назірання за выбарамі, чаму пасля першага спаткання Валянцін Стэфановіч не верыў у працяг знаёмства з будучай жонкай Алінай, а таксама, чым Наталля Пінчук зачаравала Алеся Бяляцкага.  

Суд горада Полацка. Фота: "Віцебская Вясна" Суд горада Полацка і Полацкага раёна 13 ліпеня вынес прысуд Ігару Іванову, які абвінавачваўся ў абразе супрацоўнікаў міліцыі і супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).