Праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі ўжо амаль год. Валянцін у нядаўнім лісце на волю разважае пра свае адчуванні і думкі напярэдадні гадавіны са дня затрымання і музыку.

Асуджаны да двух гадоў калоніі фігурант па справе "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца" Арцём Анішчук мусіў выйсці на волю 29 чэрвеня, але гэтага не адбылося. Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", яго ўзялі пад варту па новай крымінальнай справе па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Цяпер Анішчука абвінавачваюць у "абразе міліцыянта" ў закрытым тэлеграм-чаце ў верасні 2020 году. Справа ўжо перадзеная ў пракуратуру для перадачы ў суд. Нагадаем, Арцёма Анішчука асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі і этапавалі ў магілёўскую калонію №15, дзе ён зазнаў катаванні. Яго ў верасні перавялі з магілёскай калоніі  ў бабруйскую калонію № 2, дзе ён таксама падвяргаўся ціску. Там Арцём даведаўся, што супраць яго магілёўскімі следчымі праводзіцца праверка па факце "абразыміліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце".

Ілюстрацыйнае фота. 28 чэреня суд Ленінскага раёна Магілёва вынес прысуд па крымінальнай справе жыхара Мінска Алега Лябіхава. Яго абвінавачваюць ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза парадстаўніка ўлады".Судовае пасяджэнне ўзначаліла суддзя Аксана Ратнікава, якая дагэтуль неаднаразова выносіла палітычна матываваныя прысуды. Паводле матэрыялаў справы, 6 кастрычніка 2021 года Алег Лябіхаў "па прычынах палітычнай і ідэалагічнай варожасці" пакінуў у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" абразлівы каментар у адрас супрацоўніка міліцыі грамадскай бяспекі Кастрычніцкага РАУС Магілёва Аўдзеева. Сваю віну ў судзе Лябіхаў цалкам прызнаў, а свой учынак назваў праявай эмоцый, паведамляе MAYDAY.TEAM  Суд прызнаў Алега Лябіхава вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 і пакараў абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два года. Таксама суд пастанавіў выплаціць 1000 рублёў маральнай шкоды пацярпеламу супрацоўніку міліцыі.

Ігар Галушка. Фота з сацыяльных сетак. У Гомельскім абласным судзе 30 чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы краязнаўцы і вандроўніка Ігара Галушкі. Палітзняволенага абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1. арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Справа была ўзбуджанана за каментарыі на палітычную тэму ў перыяд 2020-2021 гадоў.

Суд па "справе БелаПАН" 6 чэрвеня Чарговае судовае пасяджэнне Мінскага абласнога суда па "справе БелаПАНу", якое праходзіла 29 чэрвеня ў закрытым рэжыме ў судзе Мінскага раёна, завяршылася нечаканым рашэннем аб прыпыненні працэсу як мінімум на два месяцы.

Ала Караленка. Фота: "Гомельская вясна". У Гомелі, раніцай 29 чэрвені супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовую валанцёрку Алу Караленка. Яна дапамагала за дзень да гэтага арганізаваць свята для дзяцей бежанцаў з Украіны.

Анаіс Марэн падчас выступу на 50-й сесіі Савета па правах чалавека 28 чэрвеня ў Жэневе на 50-й сесіі Савета па правах чалавека Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн прадставіла даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пасля прэзентацыі адбыўся інтэрактыўны дыялог са Спецдакладчыцай. Дэлегацыя Беларусі на пасяджэнні не прысутнічала.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 29 чэрвеня 2022 г.

Юрый Кавалёў. Фота з асабістага архіва Суд Ваўкавыскага раёна 28 чэрвеня асудзіў палітвязня Юрыя Кавалёва, які мусіць выйсці на волю з калоніі 1 ліпеня. Палітвязень адбывае тэрмін у ваўкавыскай калоніі № 11 за абразу Лукашэнкі. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК. Справу разглядаў суддзя Мікалай Талашка. Падрабязнасцяў з судовага пясаджэння няма. Але ў судзе сваякам палітвязня паведамілі, што прызначылі яму прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. «Вясна» распавядае, што вядома па справе палітвязня.

Іван Куляшоў. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 23 чэрвеня вынесены прысуд палітзняволенаму Івану Куляшову. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).