Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 13 ліпеня 2022 г.

12-13 ліпеня ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

9 жніўня 2020 года ў Мінску. Суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд жыхару сталіцы Арцёму Закржэўскаму, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў хуліганстве (ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).

9 жніўня 2020 года ў Мінску. Суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд жыхару сталіцы Арцёму Закржэўскаму, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў хуліганстве (ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).

Адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17, дзе Павел Аўчароў апошні год адбываў свой тэрмін, ініцыявала ўзбуджэнне супраць палітвязня крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. У судзе Шклоўскага раёна 6 ліпеня суддзя Аляксандр Тараканаў прысудзіў Паўлу ў дадатак да пяці гадоў зняволення яшчэ паўтара года ў калоніі. Таксама Аўчарову змянілі рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі.  Паўла Аўчарова затрымалі 8 кастрычніка 2020 года ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 23 верасня 2020 года, калі ў Мінску прайшла інаугурацыя Лукашэнкі. Супраць палітвязня, а таксама ягонага сябра Эміля Гусэйнава ўзбудзілі справу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках), ч. 1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 363 (Супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў).

Яна Пінчук у судзе Санкт-Пецярбурга У Другім апеляцыйным судзе агульнай юрысдыкцыі Санкт-Пецярбурга 13 ліпеня планавалася прыняць канчатковае рашэнне аб дэпартацыі ў Беларусь Яны Пінчук, якою дома чакае крымінальны пераслед. Адвакаты Яны хацелі абскардзіць рашэнне гарадскога суда, які пакінуў у сіле рашэнне Генеральнай Пракуратуры РФ аб выдачы дзяўчыны ў Беларусь.

У Мінскім абласным судзе вынеслі чарговы прысуд за каментары па "справе Зельцэра". 52-гадовага палітвязня Віталя Лойку асудзілі па арт. 369 (абраза супрацоўніка КДБ) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса да двух гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў (3200 беларускіх рублёў). Такі прысуд вынесла суддзя Алена Міснік. Пад вартай палітвязня ўтрымліваюць амаль дзесяць месяцаў. Згодна версіі абвінавачвання, Віталь Лойка 29 верасня 2021 года са свайго мабільнага тэлефона размясціў у публічным Telegram-чаце рэпост публікацыі са зместам "пора выносить мусор". Паведамленне суправаджалася выявай Андрэя Зэльцэра са стрэльбай у руках.

Юрый Ганцарэвіч. Брэсцкі абласны суд 13 ліпеня пачаў разглядаць крымінальную справу палітзняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча. Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).

Сёння ў Гомельскім абласным судзе агучылі прысуд палітзняволенай журналістцы "Белсату" Кацярыне Андрэевай, асуджанай да двух гадоў калоніі за стрым з "Плошчы Перамен" 15 лістапада 2020 года. Цяпер яе асудзілі па ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса — "здрада дзяржаве". Сутнасць абвінавачання невядомая, адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, а суд праходзіў у закрытым рэжыме. У выніку, суддзя Алег Харошка прызначыў Кацярыне восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справу разглядзелі за тры судовыя працэсы. "Вясна" распавядае, што вядома пра суддзю, які разглядаў гучную справу супраць палітзняволенай журналісткі. Нагадаем, журналісткі Кацярына Андрэева разам з Дар’яй Чульцовай былі затрыманыя 15 лістапада за стрым падчас акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі. На вачах журналістак здарыўся жорсткі разгон акцыі памяці, руйнаванне мемарыяла, жорсткія затрыманні.

Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня ў Брэсце Суд Камянецкага раёна 7 ліпеня вынес прысуд яшчэ аднаму ўдзельніку “карагоднай справы”, жыхару Камянца Аляксею Жарэлу. Яго абвінавацілі ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).