16 чэрвеня суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Алег Каляда асудзіў палітзняволенага Аляксандра Зялюткіна да трох з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі ў частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) — усё за падзеі 10 жніўня каля гандлёвага цэнтра “Рыга” ў Мінску. Аляксандр Зялюткін да зняволення працаваў пячніком і быў часткай Беларускага пячнога цэнтра. У лістападзе 2021 годзе ён удзельнічаў у "OKTOBER Печ" 2021, а ў верасні 2021 прадстаўляў стэнд "Сучаснае печабудаўніцтва" на будаўнічай выставе. Пра ўсё гэта сведчыць яго старонка ў сацыяльнай сетцы. Там жа і напісана:

Палітвязень Аляксандр Зялюткік
Палітвязень Аляксандр Зялюткік

"Са справай у тое, што верыш, з верай у тое, што робіш! Беларускі Пячны Цэнтр"

Аляксандр Зялюткін таксама — бацька шасцярых дзяцей: чацвярых хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак, ва ўзросце ад 1 года да 16 гадоў. У дваіх дзяцей ёсць інваліднасць. Зялюткін быў адзіным кармільцам у сям'і.

Жонка палітвязня Аляксандра Зялюткіна: Малодшая дачка разумее, што кепскія дзядзькі забралі тату

Пасля затрымання Аляксандра яго жонка засталася з шасцю непаўналетнімі дзецьмі на руках, у дваіх з якіх — інваліднасць.

Зялюткін быў затрыманы 7 снежня 2021 года на вачах у сваіх дзяцей. Падас свайго зняволення ў СІЗА-1, у лютым 2021 года ён на 10 сутак трапляў у карцар. На знак пратэсту ён абвесціў галадоўку, якую трымаў восем дзён. На восьмыя суткі Аляксандра выпусцілі з карцару і перавялі ў камеру.

Крыніца: Бацьку шасцярых дзяцей асудзілі да калоніі