14 ліпеня - роўна год, як старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна cхопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.  Асноўная прэтэнзія дзяржавы да праваабаронцаў – тое, што яны не зарэгістравалі Праваабарончы цэнтр "Вясна". З гэтага ўлады зрабілі выснову, што вясноўцы ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падатковым агентам і выканання яго абавязкаў, а значыць "здзейснілі ўхіленне ад выплаты сум падаходнага падатку, якія падлягаюць падліку, утрыманню ў падаткаплацельшчыка і пералічэнню ў бюджэт падатковым агентам, шляхам утойвання падатковай базы за перыяд з 2013 па 2020 год у агульнай суме не менш за 113 428 рублёў, што складае 3911 базавых велічыняў і пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў буйным памеры". 

23 чэрвеня суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч асудзіў вайсковага пенсіянера Дзмітрыя Нешту па тэрарыстычным артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса і за выраб "кактэйлей Молатава" па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем звання "падпалкоўніка". Пад вартай ён утрымліваецца дзевяць месяцаў, КДБ уключыла яго ў "спіс тэрарыстаў". На працэсе стала вядома, што адной з прычын правядзення Дзмітрыем акцыі стаў бунт зняволеных у бабруйскай калоніі ў жніўні 2020 года, дзе пакаранне адбываў яго сын. Пасля гэтага Дзмітрый валанцёрыў пад СІЗА-6 – каб выкрыць валанцёраў і іх мэты намеснік начальніка баранавіцкага СІЗА пераапранаўся ў цывільнае аддзенне і праводзіў час з валанцёрамі пад сценамі ўстановы. Наконт валанцёрства Нешты судзе дапыталі яго, а таксама электраманцёра СІЗА-6. Таксама на судзе быў дапытаны знаёмы Нешты палітвязень з "хіміі", а таксама начальнік аддзела крымінальнага вышук Віцебскага РУУСа. Дзмітрый на судзе прызнаў віну часткова і не пагадзіўся з кваліфікацыяй сваіх дзеянняў. Справу ў адкрытым рэжыме разглядала суддзя Юльяна Шчэрба пры дапамозе народных засядацельніц, а дзяржабвінавачванне падтрымлівала Святлана Пасемко. "Вясна" распавядае, як судзілі Дзмітрыя Нешту. Дзмітрый Нешта – вайсковы пенсіянер, працаваў у Баранавічах на 558-м авіярамонтным заводзе. Яго затрымалі 26 кастрычніка 2021 года. Адразу супраць Нешты ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 14 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (замах на наўмыснае знішчэнне маёмасці), але потым справу перакваліфікавалі на арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму). КДБ унёс яго ў “спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

Суд Ленінскага раёна Гродна асудзіў да чатырох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 33-гадовага бухгалтара Аляксандра Францкевіча. Мясцовага жыхара абвінавацілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса — абразы прадстаўнікоў улады, Лукашэнкі, суддзяў, пагрозы супрацоўнікам міліцыі і суддзям і па іншых фактах. Следчы камітэт называе яго актыўным удзельнікам дэструктыўных тэлеграм-каналаў і прадстаўніком "канапавых войскаў". Пацярпелымі па справе выступалі 26 чалавек. Крымінальную справу разглядаў суддзя Руслан Гурын. Францкевіч да суду утрымліваўся пад вартай. Илюстрацыйнае фота

20-гадовую Ганну Морскую з пачатку 2021 года па адміністрацыйных справах сілавікі затрымлівалі пяць разоў. У лютым пасля затрымання на антываеннай акцыі пратэсту дзяўчына стала сведкай збіцця сукамерніцы ў ЦІПе на Акрэсціна, а ў траўні сілавікі збівалі ўжо яе саму. Агулам за кратамі ў нечалавечых умовах Ганна адбыла 63 дні. У траўні ў ГУБАЗіКу дзяўчыну паўгадзіны ўтрымлівалі на падлозе "ластаўкай" — адзін са спосабаў катаванняў. Былая арыштантка распавяла "Вясне" пра збіццё і катаванні ў ГУБАЗіКу, пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна, пра матывацыю змагацца далей і пра падтрымку сукамерніц. Ганне Морскай 20 гадоў. Да вымушанай эміграцыі яна працавала барысткай ў адной з кавярняў Мінску. У 2021 годзе дзяўчына вучылася ў каледжы, але яе адлічылі праз чарговыя "суткі". Былая арыштантка падзялілася, чаму выходзіла на акцыі пратэсту і сваім меркаваннем пра перамогу:

Ілюстрацыйнае фота. Суд Ленінскага раёна Мінска 22 чэрвеня вынес прысуд Арцёму Ждановічу і Кацярыне Стаднік, якіх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзелу ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 12 ліпеня2022г.

Суд Жабінкаўскага раёна Судом Жабінкаўскага раёна 5 ліпеня разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Жэдзіка, якога абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса – абраза прэзідэнта Беларусі.

Павел Лінкевіч. У судзе Баранавічскага раёна і Баранавіч 11 ліпеня вынесены прысуд па крымінальнай справе Паўла Лінкевіча, абвінавачанага ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса).

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У судзе Маскоўскага раёна Мінска сёння распачаўся крымінальны працэс над палітвязнем Зміцерам Дашкевічам і ягонай жонкай Настай Дашкевіч. Суддзя Таццяна Пірожнікава судзіць сям'ю па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту пасля выбараў у 2020 годзе. За кратамі Зміцер знаходзіцца з 23 сакавіка, месяц таму Наста нарадзіла дзіця.  23 сакавіка быў затрыманы Зміцер, а ў кватэры Дашкевічаў адбыўся ператрус. Тады забралі ўсю тэхніку. На наступны дзень у ГУБАЗіКупаведамілі, што на Зміцера Дашкевіча "сабраны матэрыял для прыцягнення яго паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса, таксама ідзе праца па кваліфікацыі іншых ягоных дзеянняў, у тым ліку распальванні нянавісці праз інтэрнэт-супольнасці". Са Зміцерам супрацоўнікі ГУБАЗіКа запісалі "пакаяльнае відэа". Адметна, што Дашкевіча здымалі ў кабінеце беларускіх сілавікоў, дзе на дзвярах вісяць прарасійскія плакаты з літарамі Z і V, што сталі сімваламі ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну.