Палітзняволенага мінчука Андрэя Навіцкага, асуджанага да пяці гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту, абразу Лукашэнкі ў відэароліку на YouTube і захоўванні пораху, асудзілі па арт. 411 Крымінальнага кодэкса за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі" бабруйскай калоніі № 2. 13 чэрвеня суддзя Вольга Серакова прызначыла палітвязню яшчэ чатыры месяцы пазбаўлення волі і змяніла яму рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі. Нагадаем, 30 верасня 2021 года суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў вінаватым Андрэя Навіцкага ў тым, што 27 верасня 2020 года ён прыняў актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак: на праспекце Пераможцаў далучыўся да групы грамадзян, трымаў на выцягнутых руках БЧБ-сцяг, публічна выкрыкваў лозунгі, накіраваныя на парушэнне грамадскага спакою. Навіцкі знаходзіўся на праезнай частцы, што пацягнула за сабой парушэнне работы транспарту. Ягоныя дзеянні былі спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. 

5 ліпеня асуджанаму па "пратэсным" артыкуле палітвязню Валерыю Вішчэню змянілі від пакарання з "хіміі" на "хатнюю хімію". Гэта адбылося ў сувязі з тым, што нядаўна ён атрымаў другую групу інваліднасці, якая абмяжоўвае фізічныя нагрузкі, што робіць немагчымым адбыццё тэрміну на "хіміі". Рэшту тэрміну 1 год і 9 месяцаў Валер будзе адбываць на "хатняй хіміі". Валерый Вішчэня.

Вольга Ялцэвіч. Брэсцкі абласны суд 11 ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы жыхаркі Докшыцаў Вольгі Ялцэвіч па па абвінавачванні ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці (ч. 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса).

Магілёўскі абласны суд. У Магілёўскім абласным судзе вынесены прысуд жыхару Бабруйска Анатолю Яскевічу, якога абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці і варажненчы (ч. 1. арт. 130 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Суд Віцебскага раёна 8 ліпеня разгледзеў крымінальную справу Аляксея Вячэрняга, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэкса).

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 8 ліпеня 2022 г.

7-8 ліпеня ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Алесь Максюкоў. Суд Маскоўскага раёна Мінска 1 ліпеня вынес прысуд па  справе палітзняволенага Аляксея Максюкова, якога абвінавачваюць у арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Ігар Фалейчык. Фота з сацыяльных сетак. Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў 7 ліпеня вынес прысуд Ігару Фалейчыку, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 1. арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Кожны дзень па ўсёй Беларусі сілавікі ладзяць ператрусы, допыты і затрыманні. Людзей адпраўляюць за краты ў перапойненыя камеры без матрацаў і пасцельнай бялізны, а некаторым прызначаюць велізарныя штрафы і канфіскоўваюць тэхніку. Людзей працягваюць збіваць, катаваць, утрымліваць у нечалавечых умовах. Па дадзеных праваабаронцаў, у червені беларускія суддзі разглядзелі больш за 100 адміністрацыйных справаў. Вядомыя вынікі мінімум па 53 справах: 20 штрафаў і 33 адміністрацыйных арышта. Пры гэтым мінімум у 23 чалавек канфіскавалі тэлефоны ў якасці "прадмета адміністрацыйнага правапарушэння". Да гэтага часу большасць пратаколаў складаецца па арт. 19.11 КаАП за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Таксама беларусаў працягваюць судзіць за акцыі пратэстаў супраць вайны ва Украіне. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў чэрвені.  Суд Акцябрскага раёна асудзіў мясцовага жыхара за малюнак на асфальце. Паводле матэрыялаў справы, у парку гарадскога пасёдка Акцябрск каля 23:00 «у связі з гібеллю ва Украіне сваяка, мужчына намаляваў мелам на тратуары бел-чырвона-белы сцяг, а таксама сцяг Украіны». Ён заявіў на судзе, што не выказваў свае грамадска-палітычныя погляды, а хацеў прыцягнуць увагу да вайны ва Украіне. У РАУСе на мужчыну за два малюнкі мелам склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Вынік — 7 сутак арышту.