- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разгляду па справе Вячаслава Лася, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска 10 чэрвеня завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксея Галіеўскага і Вячаслава Крута. Абодвух абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска 3 чэрвеня вынесены прысуд Ігару Карпіцкаму, абвінавачанаму па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў. Гэта дзень, калі ў 1987 годзе ўступіла ў сілу Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. На сённяшні дзень Канвенцыя ратыфікаваная 162 краінамі, сярод іх — Беларусь. 35 гадоў таму наша дзяржава ўзяла на сябе абавязальніцтвы прадпрымаць эфектыўныя меры для папярэджання актаў катаванняў на сваёй тэрыторыі. Аднак, нягледзячы на абсалютную забарона катаванняў, беларускія сілавікі працягваюць іх прымяняць. Масавы і дэманстратыўны характар гэта набыло пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Гэтая практыка працягваецца і па сённяшні дзень. Якую працу вядзе Праваабарончы цэнтр "Вясна" у барацьбе з катаваннямі, чаму важна дакументаваць і фіксаваць жорсткае і нечалавечае абыходжанне да сабе з боку дзяржавы, ці будуць прыцягнутыя да адказнасці вінаватыя ў прымяненні катаванняў — разбіраемся з юрыстам "Вясны" Паўлам Сапелкам. Як звяртае ўвагу праваабаронца, "Вясна" займалася тэмай катаванняў яшчэ да трагічных падзей 2020 года:
- Катэгорыя: Вясна
"Вясна" паразмаўляла з дзяўчынай і даведалася пра тое, як і ў якіх умовах яе затрымлівалі і "выбівалі" прызнанні, а потым утрымлівалі на Акрэсціна і ў СІЗА №1.
- Катэгорыя: Вясна
Як прыцягнуць да адказнасці тых, хто вінаваты ў катаваннях беларусаў, з дампамогай універсальнай юрысдыкцыі? Як працуе гэты механізм і якія ў яго ёсць недахопы? Як атрымалася асудзіць сірыйскіх сілавікоў, якія маюць дачыненне да катаванняў пратэстоўцаў — і чаму беларусам варта звярнуць увагу на гэты кейс? Гэтаму прысвечаны 29-й выпуск падкаста "Вясна прыйдзе". А ніжэй — кароткая яго тэкставая версія:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" прэзентавалі ў Вільні тры апошнія даклады, якія тычацца сітуацыі ў Беларусі: "Крымінальны пераслед паводле палітычных матываў" (2021-2022 гг.), "Палітычна матываваныя адміністратыўныя працэсы" (2021-2022 гг.) і "Месцы няволі" (2020-2021 гг.). Як гэта было?
- Катэгорыя: Вясна
Гэтымі днямі ў Мінскім гарадскім судзе адбываецца закрытае пасяджэнне па справе ўдзельнікаў ініцыятывы «Буслы ляцяць»: яе, як і іншыя ініцыятывы, што ўваходзяць у склад «Супраціву», Вярхоўны суд прызнаў «тэрарыстычнай арганізацыяй». Вядома, што на лаве падсудных шасцёра актывістаў, якіх агулам абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у залежнасці ад ролі кожнага. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко. Сярод абвінавачаных — 32-гадовы таксіст з Мінска Аляксандр Мураўёў.