Мерапрыемства праходзіла ў межах фестываля «Славянскі базар у Віцебску». На здымку Сяргея Серабро з фотарэпартажа ў «Народных Навінах Віцебска» яскрава адлюстраваны падставы незадавальнення часткі віцяблян: ім не спадабалася, што шэсце ўдзельнікаў у адкрытых касцюмах праходзіла міма праваслаўных храмаў.

14 ліпеня 2021 года амаль адначасова былі затрыманыя практычна ўсе сябры Праваабарончага цэнтра "Вясна", якія на той час заставаліся ў Беларусі. Былі допыты, ператрусы, нехта паспеў з'ехаць... Старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч, разам з дзясяткамі іншых вясноўцаў, пасля ператрусаў былі затрыманыя і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць. 

Упершыню адрас партала ў інтэрнэце быў згаданы ў спісе Мінінфарма ў чэрвені. Бо 18 чэрвеня суд Оршы і Аршанскага раёна пастанавіў лічыць экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй некалькі «рэсурсаў orsha.eu». 12 ліпеня той самы суд прыняў асобнае рашэнне наконт партала.

Пробашча шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай трымаюць у віцебскім СІЗА паводле крымінальнага абвінавачання. Перад тым яго некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных палітычных справах, у тым ліку за несанкцыянаванае пікетаванне - за размяшчэнне ў сацыяльных сетках фотаздымка, на якім быў бел-чырвона-белы сцяг. А таксама за выяву дзяржаўнага сцяга Украіны, размешчаную «без дазволу райвыканкама».

Мікіту Сцяржанценкава, які толькі скончыў першы курс віцебскага ўніверсітэта, асудзілі паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП у судзе Першамайскага раёна. Будучы юрыст спрабуе абскардзіць судовую пастанову – яго імя з'явілася ў раскладзе Віцебскага абласнога суда, разгляд скаргі прызначаны на 17 ліпеня.

Працэс распачнецца 17 ліпеня ў 10.00 і будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Разбіраць справу Зуева прызначылі суддзю Галіну Бондал. Актывіста, які вымушана з'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, 16 траўня ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» МУС, і цяпер будуць судзіць паводле паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Гродна. Турма №1. Тут утрымліваюць палітвязняў Паўла Севярынца, Мікалая Аўтуховіча, Мікалая Дзядка – паводле звестак праваабаронцаў, у гэтай турме ўсяго 55 палітычных зняволеных. Тут правёў свае апошнія дні ў страшных пакутах мастак і перформер Алесь Пушкін. 11 ліпеня 2023 года адміністрацыя паведаміла пра смерць палітвязня. Да таго практычна цягам месяца Пушкін скардзіўся на болі ў жываце, але не атрымліваў належнай медычнай дапамогі. Калі яго ўсё ж даставілі ў лякарню, было позна: знакаміты мастак сканаў ад прабадной язвы страўніка. 

У Віцебскім абласным судзе 10 ліпеня разбіралі пазоў Міністэрства юстыцыі па ліквідацыі чарговага спартовага аб'яднання. Гэтым разам непажаданой аказалася ГА Беларуская федэрацыя спорту чанбара, зарэгістраванае ў верасні 2016 года ў Віцебску. Як тады пісала БЕЛТА, «цель деятельности федерации — объединение усилий его членов для совершенствования и дальнейшего развития спорта чанбара в Беларуси, его популяризация среди населения».

За распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП судзяць Надзею Бяко ( суд 10 ліпеня) і Максіма Васілеўскага (суд 9 ліпеня). Судзяць абодвух у судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Суддзя – Алена Цыганкова, вядомая ў горадзе па ранейшых «палітычных» прысудах.

Пасля апошняй рэканструкцыі віцебскай Плошчы Перамогі, дзе ў 2008 годзе знішчылі ўсе зялёныя расліны, на забрукаванай тэрыторыі з'явіліся так званыя «сухія фантаны». Або «падземныя фантаны» - калі струмяні вады б'юць з фарсунак «пад зямлёй». Такія аб'екты – зусім не дзіва ў еўрапейскіх, да і некаторых беларускіх гарадах, і найбольш яны даспадобы децям у спякотныя дні. Аднак у Віцебску, па задумцы рэканструктараў, фантаны выконваюць «ідэалагічную функцыю» - 118 струменяў павінны нагадваць пра 118 апошніх жыхароў, якія сустрэлі вызваленне горада 26 чэрвеня 1944 года ( некалькі тысяч віцяблян за некалькі дзён да гэтага нацысты пад канвоем вывелі ў канцлагеры). Дык ці не блюзнерства – купацца ў «мемарыяльным» фантане?