Субота, 28 Чэрвень 2025

Год таму пайшоў з жыцця віцебскі праваабаронца Леанід Свецік

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Яго сэрца спынілася 28 чэрвеня 2024 года далёка ад радзімы - у Варшаве, дзе праваабаронца некалькі год жыў у вымушанай эміграцыі. Леанд Свецік нарадзіўся 5 студзеня 1965 года ў Крычаве, там, на могілках побач з бацькамі, і знайшоў свой апошні спачын. Аднак лёс шчыльна звязаў яго з Віцебшчынай, дзе ён пакінуў па сабе добрую памяць.

У гэты дзень сябры згадваюць Леаніда добрымі словамі, яго не хапае дэмакратычнай супольнасці - і ў Віцебску, і ў Варшаве. Ен быў прынцыповым, але і спагадлівым чалавекам. Рознабаковай асобай - ён пісаў вершы, займаўся краязнаўствам, шмат падарожнічаў. Марыў вярнуцца ў Беларусь, меў вялікія планы.Смерць забрала яго раптоўна. Блізкія Леаніда дагэтуль не могуць з гэтым змірыцца. А таму - берагуць памяць пра яго і ягоныя справы. 

Алег Паўлоўскі