Ірына нарадзілася 17 студзеня 1963 года ў мястэчку Старыя Дорогі Мінскай вобласці. Скончыла мінскі тэхналагічны каледж па спецыяльнасці "Дыхайнер жаночага адзення". Да гэтай працы ў яе быў сапраўдны талент - яна ўмела шыць незвычайныя жаночыя ўборы - сукенкі, касцюмы паліто. І ўсе гэта яна ўмела насіць, не баючыся яркіх колераў і нестандартных фасонаў.
З гэтым уменнем у руках яна і распачала ўласную справу - стала прыватнай прадпрымальніцай, адкрыла невялікую майстэрню. Увогуле, што заўсёды вылучала гэтую жанчыну - дык гэта прага дзейнасці і самаўдасканалення. Ужо пасля 50-ці, калі ў Ірыны з’явілася ўласнае аўто, яна стала заўзятым кіроўцам. Вельмі любіла сваё лецішча, пра якое ці не штодня пісала ў сацсетках, і ўвогуле яна шмат пісала пра сябе, распавядаючы, як штодзенныя маленькія радасці могуць дадаваць сапраўднай асалоды ў жыцці. Заўсёды ганарылася поспехамі сваёй унучкі, з вялікай цеплынёй заўжды казала пра сваіх сына і дачку...
Віцебск страціў яшчэ адну неабыякавую, смелую асобу, якая імкнулася пастаяць за сябе і за іншых, не баючыся касых позіркаў і асуджальных размоваў. Менавіта такой мы і запомнім Ірыну, і менавіта такой яе нам усім цяпер будзе вельмі бракаваць. Выказваем самыя шчырыя спачуванні ўсім сябрам, блізкім і родным Ірыны Аляксандраўны Яскевіч.
Павел Леанідаў
Пятніца, 11 Ліпень 2025
Раптоўна пайшла з жыцця віцебская актывістка Ірына Яскевіч
Гэтую жыццялюбівую, яркую жанчыну шмат хто ведаў у Віцебску. У 2014-18 гадах яна была лідаркай прадпрымальніцкага руху, адстойвала правы індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто гандляваў на віцебскіх кірмашах. Яна стала ініцыятаркай стварэння незалежнага прафсаюзу “Разам”, актывісты якога патрабавалі зменаў у заканадаўстве, якое абмяжоўвала правы занятых прыватным прадпрымальніцтвам, была сябрам Нацыянальнага камітэта АГП, актыўна ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях рознага ўзроўню - і ў якасці кандыдаткі, і ў складзе ініцыятыўных груп іншых актывістаў.
Апублікавана ў
Рознае