Аўторак, 08 Ліпень 2025

Мікіту Лосіка асудзілі на тры гады "хіміі" за фота расійскай ваеннай тэхнікі ў Оршы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

26-гадовага Мікіту Лосіка затрымалі ў Оршы ў пачатку красавіка 2025 года, прычынай затрымання стала так званая справа «Беларускага Гаюна». Лосіка абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Суд над ім скончыўся 8 чэрвеня. 

Па версіі следства, Мікіта Лосік у лютым 2022 года даслаў на канал некалькі фатаграфій расійскай ваеннай тэхнікі, якая ехала праз Оршу.  Там хлопец па размеркаванні пасля вну працаваў праграмістам на інструментальным заводзе. Да суду яго ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА.  Судовы працэс праходзіў Віцебскім абласным судзе. Пасля абвяшчэння выраку Лосіка вызвалілі ў зале суда. Прысуд мае  ўступіць у законную сілу праз 10 дзён. Адбываць пакаранне Мікіта Лосік павінен ва ўстанове адкрытага тыпу - на так званай "хіміі".

Мікіта Лосік - малодшы брат палітвязня Ігара Лосіка, журналіста Рыдыё Свабода, асуджанага на 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 КК РБ (Арганізацыя масавых беспарадкаў) ; ч. 3 арт. 130 КК РБ (Распальванне варожасці ці варажнечы) і асуджаны да 15 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Ігар Пятроўскі