З “экстрэмісцкага” пареліку вынікае, што Вячаслаў Малышаў ужо адбывае пакаранне па цэлым шэрагу «палітычных» артыкулаў:
- ч. 1 арт. 130 КК РБ (распальванне варожасці),
- ч. 3 арт. 361 КК РБ (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы),
- ч. 1 і ч. 2 арт. 367 КК РБ (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь),
- ч. 1 арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
24 чэрвеня Вячаслава Малышава таксама ўключылі ў пералік асоб, “якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Ураджэнец Оршы Максім Зайцаў асуджаны па чч. 1 і 2 арт. 361-2 КК РБ (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 ст. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). На сайце МУС пра яго пазначана “судзімасць не пагашана” - падобна, мужчыну прысудзілі “хатнюю хімію”.
Павел Пятроўскі