Раптоўна пайшла з жыцця віцебская актывістка Ірына Яскевіч
Гэтую жыццялюбівую, яркую жанчыну шмат хто ведаў у Віцебску. У 2014-18 гадах яна была лідаркай прадпрымальніцкага руху, адстойвала правы індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто гандляваў на віцебскіх кірмашах. Яна стала ініцыятаркай стварэння незалежнага прафсаюзу “Разам”, актывісты якога патрабавалі зменаў у заканадаўстве, якое абмяжоўвала правы занятых прыватным прадпрымальніцтвам, была сябрам Нацыянальнага камітэта АГП, актыўна ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях рознага ўзроўню - і ў якасці кандыдаткі, і ў складзе ініцыятыўных груп іншых актывістаў.
Яшчэ двое жыхароў Віцебшчыны - у "экстрэмісцкім" пераліку на сайце МУС
Адзін з іх, 41-гадовы Аляксандр Рыбчанка, - былы дырэктар вясковай школы на Лёзненшчыне, асуджаны за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Другі - 44 -гадовы Юрый Андрукін, ураджэнец Браслава, асуджаны за "публічную абразу прэзідэнта ".