Пятніца, 11 Ліпень 2025

Яшчэ двое жыхароў Віцебшчыны - у "экстрэмісцкім" пераліку на сайце МУС

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Адзін з іх, 41-гадовы Аляксандр Рыбчанка, - былы дырэктар вясковай школы на Лёзненшчыне, асуджаны за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Другі - 44 -гадовы  Юрый Андрукін, ураджэнец Браслава, асуджаны за "публічную абразу прэзідэнта ".

Андрухіна прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 368 КК РБ. У большасці выпадкаў па гэтым артыкуле вінавацяць за каментары ў інтэрнэце. Апошняя актыўнасць Юрыя ў сацсетках зафіксавана ў снежні мінулага года. Пакараннем паводле згаданага артыкула з'яўляецца пазбаўленне або абмежаванне волі на тэрмін да 4 -х гадоў. На сайце МКС пазначана, што браслаўчанін ужо "адбывае пакаранне" .

Аляксандр Рыбчанка - ураджэнец аграгарадка Дабрамыслі Лёзненскага раёна. Раённая газета неаднаразова згадвала яго і як дырэктара Крынкаўскай школы, і як удзельніка моладзевых мерапрыемстваў, якія праводзіліся на афіцыйным узроўні.   Віцебскі абласны суд пакараў яго  паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ чатырма гадамі "хіміі". 

Марына Малчанава