Вартыя даверу крыніцы сцвярджаюць, што прычынай судовага пераследу стаў каментар у сацыяльных сетках, які Дзяніс Пятроў пакінуў, калі хварэў на ковід у 2020 годзе. Хвароба праходзіла цяжка - мужчына знаходзіўся ў рэанімацыі.
Паводле сацыяльных сетак, Дзяніс Пятроў скончыў школу ў Доброўна, а потым вучыўся ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце. У якасці месца жыхарства пазначаны Берлін.
Марыя Беркутава
Панядзелак, 23 Чэрвень 2025
Асудзілі за каментар, напісаны ў рэанімацыі падчас ковіду
20 чэрвеня ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС з’явілася прозвішча ўраджэнца Дуброўна Дзяніса Пятрова. У “экстрэмісцкім” пераліку пра Дзяніса Пятрова пазначана, што ён “адбывае пакаранне”. І што ён асуджаны па ч.1 арт.130 КК РБ, якая прадугледжвае пакаранне за “свядомая дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці”.
Апублікавана ў
Дзяржава