Тэлеканал АНТ выпусціў праграму прапагандыста Ігара Тура, дзе паказаны допыт рэдактара "Вольнага Глыбокага" Уладзіміра Скрабатуна
У праграме прагучалі абсурдныя абвінавачванні і беспадстаўныя абагульненні. Маўляў, рэдактар атрымліваў нямецкія грошы за прапагандаванне жыцця ў ФРГ ў недзяржаўнай газеце “Вольнае Глыбокае”. А нямецкія “спонсары”такім чынам спрыялі існаванню “экстрэмісцкага” выдання. Але ўсё ў гэтай гісторыі, як кажуць, “нацягванне савы на глобус”.
На лазню, якую не могуць адчыніць ужо 14 гадоў, зноў не хапае грошай
Віцебскі гарсавет правеў выяздную нараду па пытаннях захавання культурна-гістарычнай спадчыны. Лазнева -аздараўленчы комплекс па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску, які ўжо другое дзесяцігоддзе абяцаюць «вось-вось адчыніць», ужо таксама можна лічыць гістарычным аб’ектам. У пэўным сэнсе гэта жарт, але на пасяджэнні гарсавета пастанавілі выдаткаваць на “даўгабуд” чарговы грашовы транш - 800 тысяч рублёў. Нагадаем,старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў абяцаў адкрыццё лазневага комплекса сёлета ў чэрвені. Чэрвень распачнецца ўжо праз тры дні...
“Экстрэмісцкім фармаваннем” прызнаныя сацсеткі віцябляніна Філіпа Шаўрова
У «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС з’явілася назва «ŠAŬROŬ LIVE». Хто такі Філіп Шаўроў, згаданы на сайце МУС як адзіны ўдзельнік гэтага “экстрэмісцкага фармавання”? Рашэнне прызнаць «ŠAŬROŬ LIVE» “экстрэмісцкім фармаваннем” Міністэрства ўнутраных справаў прыняла 27 мая.
У будаўніцтва віцебскага аквапарка інвестуе расейская кампанія, якая займаецца будматэрыяламі
Ці не таму стаўка на прыбыткі ад будучай забаўляльнай установы робяцца на турызм, у тым ліку з суседніх расейскіх рэгіёнаў. І назва ў аквапарка досыць “турыстычная” - “Круіз”. А вось праект распрацоўвала віцебскае прыватнае прадпрыемства «Квант-Проект», якое ніколі раней не займалася такімі складанымі і маштабнымі аб’ектамі. Але, паводле праекціроўшчыкаў, яны вывучылі “найлепшы сусветны досвед”, і абяцаюць што віцебскі аквапарк будзе другім па велічыні ў Беларусі - пасля мінскага.
Дзяржаўныя СМІ Віцебшчыны зноў крытыкуюць прэзідэнцкія выбары ў Польшчы
Гэтая ідэалагічная атака на ўнутраную палітыку суседняй дзяржавы працягваецца і пасля першага тура выбараў, які прайшоў у Польшчы 18 траўня. “Негатыў” у апісанні замежных падзеяў ператварыўся у адкрытыя абразы. Частка рэгіянальных СМІ перадрукоўвае матэрыяла цэнтральных газет, частка прадукуе свае.
У Віцебску вывесілі адцэнзураваныя плакаты часоў мінулай вайны
Пераканацца ў гэтым можна, уважліва разгледзеўшы выявы, якімі "аздобілі" сцены падземнага пераходу каля Плошчы Перамогі. Ідэалагічных барацьбітоў "за гістарычную праўду" і "супраць скажэнняў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны", падобна, спалохала верагоднасць быць абвінавачанымі "за распаўсюд нацысцкай сімволікі
Здарыўся пажар - і ў Віцебску зноў загаварылі пра аварыйныя сараі
Гарэла надворная пабудова на праспекце Фрунзэ. Сарай быў з тых, што будаваліся каля дамоў без камунальных выгодаў у 1950-я гады дла захавання дроваў і іншых гаспадарчых патрэбаў. Цяпер нават у старых дамах з’явілася цэнтральнае ацяпленне, а сараі за 70 год прыйшлі ў нягоднасць і сталі небяспечнымі - “нічыйныя” пабудовы з прагнілымі лесвіцамі нясуць пагрозу дзецям, якія выкарыстоўваюць іх для гульняў. А яшчэ часцей такія сараі абіраюць для часовага прыстанку бяздомнікі, як было ў апошнім выпадку.
Дзіўная “адміністратыўка” па 24.23 КаАП
Актывіст Дзмітрый Карняенка, які ўжо некалькі год жыве ў вымушанай эміграцыі, даведаўся пра тое, што ў Віцебску супраць яго скасавалі адміністрацыйную справу. Такое паведамленне даслалі Дзмітрыю з РАУС Чыгуначнага раёна. Прычыны скасавання - адсутнасць складу правапарушэння. Што гэта была за справа - застаецца толькі здагадвацца.
320 метраў новага асфальту ў Сянно выдаюць за вялікае дасягненне
Рэгіянальныя дзяржаўныя выданні Віцебшчыны вярнуліся да практыкі ўсхвалення працы работнікаў ЖХГ, якая была заўважана ў апошнія месяцы мінулага года. Тады, перад правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў, у людзей спрабавалі стварыць ілюзію дзяржаўнага клопату пра іх дабрабыт. Цяпер метады тыя самыя, хаця мэта трохі іншая: 2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання, і цяпер за “добраўпарадкаванне” выдаецца праца дзяржаўных структур, якую яны мусяць выконваць у сілу прафесійных абавязкаў.
Прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў “змагарстве”
Мірсалімавай не спадабалася, што на вуліцах у гістарычным цэнтры Віцебска з’явіліся шыльдачкі з іх гістарычнымі назвамі. Не, вуліцы ніхто не перайменаваў, проста пад аншлагамі - так называеццца шыльда з назвай вуліцы” - з’явіліся напісаныя асобна гістарычныя назвы. Трэба зазначыць, што гэтай ініцыятыве ўжо не адзін дзесятак гадоў. Цяпер яе ўвасобілі ў жыццё, напэўна, каб падвысіць “турыстычную прыцягальнасць”.