У якасці ўдзельнікаў "экстрэмісцкага фармавання" названы Аляксандр Кавалёў, Дзмітрый Карняенка, Аляксандр Корнышаў і Кацярына Марэцкая. Прычым Дзмітрый Карняенка і Аляксандр Корнышаў трапілі ў “пералік экстрэмістаў” ужо другі раз - раней іх прызнавалі ўдзельнікамі іншых “экстрэмісцкіх фармаванняў”.
Дзмітрый Карняенка раней быў узгаданы ў "экстрэмісцкім" пераліку на сайце МУС як удзельнік "фармавання" "Хрысціянская візія", Аляксандр Корнышаў - як удзельнік "экстрэмісцкай" кааліцыі "Еўрапейскі выбар". Апрача гэтага, Аляксандр Корнышаў з'яўляецца рэдактарам анлайн-выдання "Витебский курьер news", а Дзмітрый Карняенка - вядомы гарадскі актывіст, які змагаецца з камунальнымі праблемамі.
На сайце МУС пералічаны і некалькі інтэрнэт-рэсурсаў ініцыятывы: сайт, Telegram-канал, акаўнты в TikTok, Instagram і YouTube, праз якія нібыта здзяйсняецца "экстрэмісцкая дзейнасць".
Ініцыятыва "Народный депутат" займаецца аналізам дзейнасці дэпутатаў і чыноўнікаў - наколькі дбацна яны выконваюць свае працоўныя абавязкі і абяцанні, дадзеныя выбаршчыкам.
Марыя Пятрэнка