У структуру комплекса ўваходзяць і гатэль больш як на 50 чалавек, і кавркінг-цэнтр, і фудкорт з рэстарацыяй. Усё гэта будзе размешчана ў двух карпусах былога віцебскага тэлезавода “Віцязь”. Яшчэ нядащна старшыня гарвыканкама Аляксей Героеў абяцаў, што аб'ект збудуець за пару гадоў. Цяпер акрэсліваюць тэрмін будаўніцтва у 3-4 гады, што не вельмі натхняе віцяблян: будаўніцтва можа зацягнуцца, а перадгістторыя стварэння аквапарку ўжо і так налічвае дзесятак гадоў - з з 2014 года.
Тады ў абласным цэнтры абяцалі збудаваць аквапарк і нават цэлы Палац водных відаў спорта. У 2020-м годзе аквапарк збіраліся размясціць у раёне вуліцы Труда, у 2024-м – загаварылі пра аквапарк у парку 1000-годдзя Віцебска. Сёлетнія абяцанні , прынамсі, маюць больш канкрэтны выгляд - у абласным цэнтры правялі прэзентацыю архітэктурна -планіровачнай канцэпцыі шматфункцыянальнага фізкультурна-спартовага комплекса з аквапаркам - менавіта так называецца будучы аб’ект віцебскай інфраструкуры.
Віктар Баландзін
Аўторак, 27 Май 2025
У будаўніцтва віцебскага аквапарка інвестуе расейская кампанія, якая займаецца будматэрыяламі
Ці не таму стаўка на прыбыткі ад будучай забаўляльнай установы робяцца на турызм, у тым ліку з суседніх расейскіх рэгіёнаў. І назва ў аквапарка досыць “турыстычная” - “Круіз”. А вось праект распрацоўвала віцебскае прыватнае прадпрыемства «Квант-Проект», якое ніколі раней не займалася такімі складанымі і маштабнымі аб’ектамі. Але, паводле праекціроўшчыкаў, яны вывучылі “найлепшы сусветны досвед”, і абяцаюць што віцебскі аквапарк будзе другім па велічыні ў Беларусі - пасля мінскага.
Апублікавана ў
Рознае