Ен асуджаны за “ўдзел у экстрэмісцкім  фармаванні” паводле ч. 3 арт. 361-1 КК - вінаватым яго прызнаў Віцебскі абласны суд у асобе суддзі Яўгена Бурунова. Дулеба прадпрымаў спробу абскардзіць вырак суда першай інстанцыі, але, падобна, Вярхоўны суд пакінуў ранейшаерашэнне  без зменаў. Паводле пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці , размешчаным на сайце МУС, мужчына ўжо адбывае пакаранне. Дарэчы, на сайце міліцэйскага ведамства 28 лютага яго імя і прозвішча з’явілася ўжо ў трэці раз.

Апублікавана ў Палітвязьні

Некалькі гадоў запар гараджане скардзіліся ва ўсе магчымыя інстанцыі на нездавальняючы стан камунікацый, асабліва ў старым жыллёвым фондзе. Са скаргамі на кепскі пах, ваду ў падвалах, нашэсці пацукоў, скочак, камароў людзі прыходзілі практычна на кожны прыём да прадстаўнікоў гарадскіх і абласных уладаў. Напрыканцы мінулага года было паабяцана, што ў абласным цэнтры будзе запачаткавана адмысловая праграма па ліквідацыі “падвальных” праблем.

Апублікавана ў Рознае

Сёлета гэта ўжо другі  суд за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса.  Справу прадстаўніка анархісцкага руху прызначана разглядаць  Інна Кохава. Паўгода таму Аляксандра ўжо асудзілі да года пазбаўлення волі па гэтым артыкуле і перавялі з Ваўкавысскай калоніі ў Аршанскую ПК 8. Адміністрацыя і гэтай калоніі ініцыявала справу супраць вязня. Цяпер яму зноў могуць дадаць тэрмін зняволення.

Апублікавана ў Палітвязьні

Ерванд Марцірасян асуджаны  да двух гадоў калоніі паводле часткі 1 артыкула 368 КК Рэспублікі Беларусь (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).  У кастрычніку мінулага году мужчыну адправілі адбываць тэрмін у калонію № 11 у Ваўкавыску. 24 лютага яго будуць судзіць у судзе Ваўкавысскага раёна паводле  ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць Ганна Каралевіч.

Апублікавана ў Палітвязьні

 

25 лютага ў судзе Глыбоцкага раёна судзяць мясцовага прыдпрымальніка Сяргея Міхалевіча. Разглядаецца справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або удзел у іх). Старшынюе на працэсе суддзя Андрэй Тарасевіч.

Апублікавана ў Дзяржава

Такую версію падзей высунуў віцебскі ідэолаг, згадваючы самазабойства польскага памежніка, якое адбылося сёлета 2 лютага на мяжы з Беларуссю. Трагічны выпадак расследуе вайсковая паліцыя пад наглядам пракуратуры. Але галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслаў Міхайлаў ужо зрабіў свае высновы. Прычым - безапеляцыйныя.

Апублікавана ў Рознае
Субота, 22 Люты 2025

7 судоў за адзін дзень

21 лютага ў судах Віцебскай вобласці вырашаўся лёс сама меней 7 чалавек, якіх судзілі за “распаўсюд экстрэмізму”. Сама меней - бо звесткі пра гэтыя суды можна было даведацца з адкрытых крыніц.Як мы ведаем, большасць судоў па палітычна матываваных адміністрацыйных справах не трапляе ў судовыя расклады.

Людзі звяртаюць увагу на тое, што ў Генеральным плане будаўніцтва Віцебска зменаў у раёне вуліц Ляонава, 6-й Свярдлова і 2-й Войкава не было зафіксавана. І пра тое, што прыватныя дамы плануецца аддаць пад знос, жыхары даведаліся выпадкова - ад геадэзістаў, які прыйшлі рабіць замеры. Аказалася, тут хочуць пабудаваць пяць шматпавярховак.

Апублікавана ў Рознае

Мяркуючы па фотаздымках з імпрэзы, у клуб запісалі не толькі старшакласнікаў, але і вучняў 5-6 класаў. Канстатуючы рост падлеткавай злачыннасці на працягу мінулага года, Віцебская абласная пракуратура зноў заявіла, што менавіта ў дзейнасці вайскова-патрыятычных клубаў бачыць сродак барацьбы з негатыўнай тэндэнцыяй.

Апублікавана ў Рознае

На гэтым рэсурсе вымушаная эмігрантка Кацярына Мірзоева дзеліцца сваімі рэцэптамі. Падобна, "экстрэмісцкім" відэаканал "Всё сначала" прызнаны за ранейшыя ролікі, дзе аўтарка, былая жыхарка Полацка, распавядала , чаму мусіла пакінуць Беларусь. Цяпер яна жыве ў Польшчы. Расказваем гісторыю 66-гадовай пенсіянеркі, якая ў замежжы была вымушана пачынаць “всё сначала”.

Апублікавана ў Рознае