Так ці інакш, але з вядомага плаката "Беспощадно разгромим и уничтожим врага!", які 24 чэрвеня 1941 года стварыў вядомы творчы калектыў " КУКРЫНИКСЫ", знікла свастыка, намаляваная на рукаве карыкатурнай выявы Гітлера. Гэтае месца прыкрылі "лапікам" з Дамовы аб ненападзенні паміж ССР і Германіяй, якая таксама адлюстравана на плакаце.
За што пацярпела сатырычная праца КУКРЫНІКСАЎ, не зразумела. Гэта ж дакумент эпохі, які павінны несці ідэалагічную і выхаваўчую нагрузку...
Дык хто, у такім выпадку, свядомы скажае праўду пра Вялікую Айчынную вайну? Ідэолагі ўвесь час вінавацяць у гэтым "захад" і "апазіцыю"...
Максім Перапелкін