Панядзелак, 26 Май 2025

Дзяржаўныя СМІ Віцебшчыны зноў крытыкуюць прэзідэнцкія выбары ў Польшчы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гэтая ідэалагічная атака на ўнутраную палітыку суседняй дзяржавы працягваецца і пасля першага тура выбараў, які прайшоў у Польшчы 18 траўня. “Негатыў” у апісанні замежных падзеяў ператварыўся  у адкрытыя абразы. Частка рэгіянальных СМІ перадрукоўвае матэрыяла цэнтральных газет, частка прадукуе свае.

Асабліва “шчыруюць” гарадская газета “Віцьбічы” і абласная - “Витебские вести”. Першая - зноў прадаставіла трыбуну “палітолагу Вадзіму Крылову”. Гэта асоба, пра якуб нічога не вядома  , але гарадское выданне рэгулярна друкуе яго разважанні ў межах праекта “Выводы делайте сами”. “Палітолаг”, пра якога нічога не ведае нават пашукавік Google, выказваецца пераважна пра краіны бліжэйшага замежжа. І выключна ў негатыўнм ключы.  

”Первый тур президентских выборов в Польше 2025 года превратился в очередной акт политического театра абсурда”,  “О честной дискуссии программ речи практически не шло – кампания свелась к манипуляциям, символическим жестам и пропаганде страха”. “Оставшиеся две недели кампании (между турами) обещают быть жаркими и грязными”, - такія высновы словамі “палітолага” прапануе газета “Віцьбічы” сваім чытачам.

Газета “Витебские вести” традыцыйна  даверыла распавядаць пра прэзідэнцкія выбары ў Польшчы свайму штатнаму відэакаментаратару Святаславу Міхайлаву - аўтару Youtube-канала “Вести не молчат”.  Аднаго з пераможцаў першага туру ён злёту абвінаваціў  у нацыяналізме і памкненні “стварыць Польшчу ад можа да можа” (  маецца на ўвазе , ад Балтыйскага мора да Чорнага), захапіўшы іншыя краіны. А таксама Міхайлаў лічыць, што гэты кандыдат "небяспечны", бо даследуе дзейнасць органаў дзяржбяспекі  у 1930-40 гады. Другога кандыдыта  прапагандыст  папракае тым, што ён “активно поддерживал беларусских проедателей в 2020 году”, “не признавал легитимность выборов Александра Лукашенко, зато встречался с “лидеркой “беглых” Светланой Тихановской”.

Гэтаксама Святаслаў Міхайлаў сцявярджае, што выборы в Польше  “это фарс, который по количеству грязи, нарушений, вбросов и скандалов явно превысил все мыслимые пределы”.

Звяртае на сябе ўвагу поўная адсутнасць каментароў пад відэаролікамі, прысвечанымі прэзідэнцкім выбарам у суседняй краіне. Раней пад відэатворчасцю Святаслава Міхайлава было багата крытычных выказванняў. А цяперашняя “цішыня” схіляе да думкі пра тое, што каментары проста вычышчаюць.

Аляксандр Падзвінскі