Яшчэ траіх аршанцаў прызналі палітвязнямі
Праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі яшчэ 30 чалавек, сярод якіх жыхар Барані (мястэчка пад Воршай) Арцём Ляшнеўскі і двое жыхароў Воршы – Вячаслаў Лютынскі і Дзмітрый Матусевіч. Ляшнеўскі быў асуджаны за каментар пад фота супрацоўніка ДАІ ў сацсетках, ён адбывае 2,5 гады «хіміі» у папраўчай калоніі №29 у Ваўкавыску.
За спробу спаліць імітацыю дзяржаўнага сцяга два аршанцы могуць на 3 гады пазбавіцца волі
Двое жыхароў Воршы сталі фігурантамі крымінальнай справы пасля здзеку з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Следчыя кваліфікуюць дзеянні маладых людзей у межах артыкулу 370 КК РБ, і ў выпадку даказанасці іх датычнасці і пры наяўнасці ў гэтых дзеяннях складу злачынства, суд можа пакараць кожнага да 3-х гадоў пазбаўлення волі.
Паўтара года «хіміі» – за скамечаны і выкінуты ў сметніцу дзяржаўны сцяг
25 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску абвясціў рашэнне ў крымінальнай справе паводле артыкулу 370 КК РБ («Здзек над дзяржаўнымі сімваламі»). Суддзя Алена Жук прызнала 26-гадовага Дзмітрыя Карпінскага вінаватым у знеслаўленні афіцыйнага сцягу і прысудзіла мужчыну да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі. Першае паседжанне адбылося 23 лістапада.
«Скамячыў гэтае палотнішча і выкінуў яго». Віцябляніна судзяць за здзек над афіцыйным сцягам
У судзе Першамайскага раёну Віцебску 23 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы за здзек над дзяржаўным сцягам (арт. 370 КК). 26-гадовага Дзмітрыя Карпінскага абвінавачваюць у тым, што ён сарваў з будынку сцяг, надарваў яго і выкінуў у сметніцу, а дрэўка зламаў. Калі віна будзе даказаная, мужчыне пагражае да трох гадоў калоніі. Сваю віну Карпінскі прызнаў часткова. Матэрыяльную шкоду ацанілі ў 36 рублёў 67 капеек.
У Віцебску за «здзек над дзяржсімваламі» затрымалі двух мужчын
У верасні ў Віцебску адбыліся два выпадкі знеслаўлення дзяржаўнага сцягу РБ. Як паведамляюць міліцэйскія тэлеграм-каналы, падазраваныя ўжо знаходзяцца пад арыштам у межах арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»). Калі следства дакажа датычнасць віцяблян да гэтага злачынства, ім пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады.
Супраць былога палітвязня Сяргея Каваленкі распачалі крымінальную справу.
Былога палітвязня Сяргея Каваленку, які ў 2010 годзе вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на каляднай ялінцы ў цэнтры Віцебску, цяпер абвінавачваюць у знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ). Пра гэта паведаміла былая жонка актывіста Алена Каваленка. Артыкул прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі. Аднак ужо больш за два гады Сяргей Каваленка жыве і працуе на тэрыторыі іншай краіны.
За знявагу чырвона-зялёнага сцяга – 1 год «хіміі»
1 сакавіка суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў 23-гадовага віцябляніна вінаватым ў знявазе дзяржаўнага сімвалу (арт. 370 КК) і прысудзіў да 1 году абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.
Віцебск: Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне справы пра зьнявагу сьцягу
Крымінальная справа была распачатая пракуратурай Віцебску. У злачынстве абвінавачвааюць 44-гадовага жыхара абласнога цэнтру. Падрабязнасьці справы паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па рэгіёне Сьвятлана Сахарава.
За зьневажаньне дзяржаўнага сьцягу віцебчуку пагражае да году зьняволеньня
Крымінальная справа за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў распачатая ў дачыненьні да жыхара Віцебску, паведамілі ў пракуратуры абласнога цэнтру.