Следчыя змаглі раскрыць супрацпраўныя дзеянні Дунаева з дапамогай камер назірання, якія размешчаны ў шматлікіх месцах Віцебска.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаны ноччу 21 красавіка 2022 года Павел сарваў дзяржаўны сцяг, які быў усталяваны на будынку крамы “Веста”. Затым ён дэманстратыўна перасоўваўся з ім у руках па вуліцах горада, пашкодзіўшы пры гэтым яго наверша. Урэшце юнак кінуў сцяг на зямлю на тэрыторыі адной з гарадскіх ўстаноў аховы здароўя і сышоў дамоў.
Сяргей Мурам