З матэрыялаў справы вынікае, што абвінавачаны, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, 10 сакавіка 2024 года ў прысутнасці старонніх асоб, выказваючы абразлівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі краіны, наўмысна сарваў з будынка магазіна ў Гарадку дзяржфлаг. Тым самым, на думку суддзі, публічна прадэманстраваў сваё грэблівае стаўленне да дзяржсімвала і зняважыў яго.
У судовым паседжанні Кароткі сваю віну ў прад'яўленым абвінавачанні прызнаў і раскаяўся ў зробленым.
Паколькі Уладзімір здзейсніў супрацьпраўнае дзеянне ў стане алкагольнага ап'янення, у адпаведнасці з ч.1 арт.107 КК у дачыненні да абвінавачанага суддзя Гурынава прымяніла прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Антон Зоркін