Пасля 11 гадзін вечара малады чалавек ішоў з дому ў бар і па дарозе на мясцовай канторы райспажыўтаварыства ўбачыў чырвона-зялёны сцяг. Ён падскочыў, каб сарваць сцяг, але з першага разу гэта не ўдалося-сцяг вісеў досыць высока. Таму прыйшлося падскокваць яшчэ раз. Другі раз быў занадта паспяховым і акрамя самога палотнішча ўніз паляцелі і часткі канструкцыі, да якой сцяг быў прымацаваны.
У выніку гэтых дзеянняў С. прычыніў маёмасную шкоду філіялу Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства на суму на агульную суму 39 рублёў 85 капеек, пасля чаго з месца здзяйснення злачынства ўцёк.
Да суда, шкоду, прычыненую сваімі дзеяннямі, падсудны кампенсаваў у поўным аб'ёме,а ў зробленым чыстасардэчна раскайваецца.
Тым не менш суд прызнаў жыхара Сянно вінаватым у здзеку над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь і на падставе арт.370 КК Рэспублікі Беларусь прызначыў яму пакаранне ў выглядзе “хатняй хіміі”.
Ілля Петкун