У Оршы збіраюцца паставіць новую Дошку гонару. Такую, як у Віцебску – за 67 тысяч даляраў
З гэтай ідэі мясцовая газета вырашыла зрабіць інтрыгу: напісала, што рэдакцыі ўдалося здабыць фотаздымкі праекта і запыталася ў чытачоў, як яны ставяцца да таго, што новую Дошку гонару ўсталююць на цэнтральнай плошчы.
Расійскі амбасадар застаўся задаволены тым, як ідзе супрацоўніцтва аршанскіх прадпрыемстваў з рэгіёнамі РФ
У канцы жніўня Віцебскую вобласці на прадмет рэалізацыі праграмы імпартазамяшчэння праінспектаваў прадпрыемствы Аршанскага раёна Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў. Ён у прынцыпе застаўся задаволены якасцю прадукцыі і расходаваннем расійскіх грошай, выдзеленых на гэтую праграму.
«Аршанская газета»: Першакрасавіцкі жарт «стварыў напружанасць у грамадстве»
«Аршанская газета» – СМІ Аршанскага райвыканкаму – на поўным сур’ёзе ўзялася абвяргаць першакрасавіцкі жарт незалежнага гарадскога парталу orsha.eu. Да Дня смеху там выйшла паведамленне, што выхад на пероны станцыі Орша-Цэнтральная плануюць зрабіць платнымі ў мэтах бяспекі – каб пасажырам не заміналі розныя сумнеўныя асобы, здатныя да тэрактаў. І хаця многія адразу здагадаліся, што гэта першакрасавіцкі жарт, для астатніх назаўтра было апублікавана тлумачэнне. Аднак «Аршанская газета» вырашыла правесці на гэтай глебе ўласнае расследаванне.
Навошта аршанскай СШ№3 другі раз надалі імя Уладзіміра Караткевіча?
Газета «Витебские вести» урачыста адрапартавала, што напярэдадні ўгодкаў знакамітага беларускага пісьменніка У.С.Караткевіча (нар.26 лістапада 1930г.) ягонае імя надалі школе №3. Пэўна, настаўнікі, асабліва старэйшага пакалення, дужа здзівіліся: навошта сучасныя ўлады вырашылі зрабіць гэта другі раз? Імя пісьменніка гэтай школе надалі яшчэ ў 1985-м годзе, калі мясцовыя энтузіясты і тагачасныя гарадскія ўлады вырашылі, што варта варта захоўваць памяць пра пісьменніка-земляка на ягонай малой радзіме. Але цяпер Віцебскі аблвыканкам вырашыў прысвоіць гэтую ініцыятыву сабе – праз 37 гадоў.
У Воршы затрыманыя тры супрацоўнікі службы бяспекі наркамаркета, так званых «спортыкаў-карнікаў»
Мінскія аператыўнікі наркакантролю пры падтрымцы АМАП у Оршы з доказамі злачынства затрымалі групу маладых людзей, якія ўваходзілі ў так званую групоўку "спортыкаў". Банда была своеасаблівай службай бяспекі наркасіндыката і карала непажаданых або "нядобрасумленных" распаўсюджвальнікаў наркотыкаў. У групу ўваходзілі 18-гадовы непрацуючы аршанец і двое навучэнцаў мясцовага прафтэхліцэя - 16-гадовы хлопец і 15-гадовая дзяўчына.
Еўразвяз дапамагае выжыць малому і сярэднему бізнэсу ў Оршы і Браславе
У бягучы час, каб дапамагчы развіццю беларускага бізнэсу ў краіне рэалізуецца міжнародная праграма па пашырэнні даступнасці фінансавых паслуг для малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Часткай гэтай праграмы з'яўляецца праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі. Фінансуецца праект краінамі Еўрапейскага саюза.
Уратавалі за суткі да гібелі. Гісторыя аршанца, якога ледзь не забілі амапаўцы ў жніўні 2020 года
Жыхар Оршы Алег Іваноў да жніўня 2020 года працаваў аператарам кацельні, хаця мае сярэднюю медычную адукацыю. Ніколі не быў абыякавым да падзей, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве, шмат год з’яўляўся сябрам АГП, удзельнічаў у аднаўленні памяці знакавага для Оршы месца – Кабыляцкай гары, дзе ў сталінскія часы хавалі ахвяраў масавых рэпрэсій.
На палітвязня Дзмітрыя Сушчыка ціснуць у аршанскай калоніі
Дзмітрыя Сушчыка, асуджанага да пазбаўлення волі на паўтара года, сёлета ў красавіку накіравалі ў аршанскую калонію № 8. У чэрвені 2022-га яго змясцілі ў ПКТ і на дзевяць месяцаў пазбавілі спатканняў і тэлефанаванняў. Таксама, як і іншыя палітзняволеныя, ён мае праблемы з ліставаннем – яму не перадаюць лісты ад родных і сяброў.
Тэлеграм-каналы «Орша 97%» і «Новополоцк и Полоцк 97%» прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі
Рашэнне пра гэта прынята МУС 16 чэрвеня 2022г. У ім гаворыцца, што абодва тэлеграм-каналы аб’ядноўваюць «групы грамадзянаў, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць». Цяпер Тэлеграм-каналы «Орша 97%» і «Новополоцк и Полоцк 97%» уключаны ў афіцыйны Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
За спробу спаліць сувенірны сцяжок жыхароў Оршы пакаралі кожнага 2 гадамі “хіміі”
10 чэрвеня судом Воршы і Аршанскага раёну вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязняў Вячаслава Лютынскага і Дзмітрыя Матусевіча. Іх абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўным сімвалам. Кожны падсудны, ў рамках арт. 370 Крымінальнага кодэкса, быў пакараны 2 гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Судовым працэсам кіраваў суддзя Дзмітрый Разумовіч.