Нядзеля, 21 Жнівень 2022

Еўразвяз дапамагае выжыць малому і сярэднему бізнэсу ў Оршы і Браславе

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У бягучы час, каб дапамагчы развіццю беларускага бізнэсу ў краіне рэалізуецца міжнародная праграма па пашырэнні даступнасці фінансавых паслуг для малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Часткай гэтай праграмы з'яўляецца праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі. Фінансуецца праект краінамі Еўрапейскага саюза. 

З 1 траўня ў Віцебскім рэгіёне доступ да фінансавых інструментаў маюць прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Аршанскім і Браслаўскім раёнах. Праект завершыцца 28 лютага 2023 года. 

Ініцыятары праекту зыходзілі з таго, што ў Беларусі прыцягваць сродкі для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу ў рэгіёнах вельмі складана. Па дадзеных даследаванняў, у Віцебскай вобласці 9 з 10 прадпрымальнікаў атрымліваюць адмову пры звароце ў банк па крэдыт на развіццё бізнесу. Банкам не цікава працаваць з маленькімі сумамі, таму бізнэсы змушаныя развівацца за ўласныя сродкі. 

Таму было прынята рашэнне рэалізаваць праект, мэта якога ёсць аблегчыць доступ да новых механізмаў фінансавання на мясцовым узроўні ў мэтах развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў пілотных раёнах праекта. 

Ініцыятары праекта распрацавалі некалькі варыянтаў фінансавай дапамогі для ІП, рамеснікаў і самазанятых варыянтах, дзейнасць якіх накіравана на вырашэнне сацыяльна-значных праблем у 12 рэгіёнах Рэспублікі Беларусь. Таксама прадугледжаны мерапрыемствы па стварэнні інфраструктуры і механізмаў павышэння даступнасці мікрафінансавых паслуг, кансультацый бізнесменам-пачаткоўцам і правядзенне інфармацыйна-адукацыйных мерапрыемстваў. 

Інфармацыю аб магчымасцях і ўмовах атрымання фінансавай дапамогі размешчана тут

Віталь Кажух.