У прыватнасці, жанчына з населенага пункта Паснуддзе цікавілася магчымасцю кладкі асфальта ў гэтым напрамку. Ужо некалькі гадоў сям'я жанчыны займаецца агратурызмам, і, паводле яе слоў, дарожныя ўмовы дастаўляюць нязручнасці не толькі для тых, хто жыве там, але і для турыстаў, асабліва ў непагадзь.
Другі зварот датычыўся раёна індывідуальнай жылой забудовы Муражжа. Мясцовая жыхарка прасіла звярнуць увагу на ўчастак дарогі ў напрамку прыватнага сектара ад аўтобуснага прыпынку. “Там дастаткова ажыўлены рух, мы ходзім па абочыне. Хацелася, каб хаця б з аднаго боку дарогі паклалі тратуар, што зрабіла б перамяшчэнне пешаходаў больш бяспечным”, - адзначыла яна.
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус сказаў людзям, што канкрэтныя адказы будуць дадзеныя пасля вывучэння ўсіх нюансаў.
На прыкладзе гэтага прыёму бачна, як улады ўсё больш страчваюць давер у простых грамадзянаў. Усё менш зваротаў да іх і ўсё менш спадзеваў на вырашэнне набалелых людскіх праблемаў.
Барыс Данілаў