Шклоўскі суд, зладзіўшы пасяджэнне па звароце Шклоўскай калоніі №17 , дзе палітвязень адбываў пакаранне, пастанавіў перавесці яго на больш жорсткі рэжым утрымання. Паўла Севярынца пераводзяць у турму на бліжэйшыя тры гады. Пакуль не вядома, дзе менавіта ён апынецца – у Гародні, Магілеве ці Жодзіне. Адміністрацыя ПК №17 звярнулася ў суд, спаслаўшыся на тое, што Павел Севярынец з“яўляецца злосным парушальнікам рэжыму ўстановы. Праваабаронцы ўжо не ўпершыню адзначаюць, што практыка пераводзіць палітвязняў на больш строгі рэжым утрымання становіцца ўсё больш распаўсюджанай.

Апублікавана ў Палітвязьні

Віцебскі музыка і арт-менеджар бедзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ў Бабруйску. Пра гэта праваабаронцам паведамілі ягоныя сваякі. Сёлета ў траўні суд Першамайскага раёну Віцебска прызнаў Уладзіміра Булаўскага вінаватым паводле арт. 342-2 Крымінальнага Кодэксу (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Суддзя Міхаіл Юрчанка пастанавіў яго пакараць двума гадамі калоніі.

Апублікавана ў Палітвязьні

З пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі на 22 чэрвеня на Украіне загінулі 150 пскоўскіх вайскоўцаў, прычым 7 расійскіх байцоў у чэрвені 2023 года. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграме губернатар Пскоўскай вобласці Міхаіл Вядзернікаў.

Апублікавана ў Рознае

Суддзя Гарадоцкага суда Ганна Гурынава 26 траўня прызнала вінаватай у незаконным набыцці, захоўванні і нашэнні выбуховых рэчываў і на падставе ч.2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса прызначыла пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1,5 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу жыхарку Гарадскога раёна Ганну Міхайлаву.

Апублікавана ў Суд

Статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці праінфармавала аб інвестыцыях у рэгіянальную эканоміку за 2022 год і за чатыры месяцы бягучага года. Падзенне інвестыцый, якое намецілася некалькі гадоў таму, пазбаўляе жыхароў рэгіёну надзеі на будучы эканамічны дабрабыт.

Апублікавана ў Дзяржава

8 лютага ў абласным судзе Гродна журналіст і адзін з лідараў незалежнага Саюза палякаў Беларусі быў асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») і арт. 130 Крымінальнага кодэкса («распальванне варожасці ці варажнечы»).

Апублікавана ў Палітвязьні

Суддзя суда Расонскага раёна Рада Дамініч 6 чэрвеня пастанавіла арыштаваць на 7 сутак генеральнага дырэктара ТАА Алега Несцяровіча. Прычынай пазбаўлення волі «правапарушальніка» стала тое, што ён быў падпісаны на відэахостынг "NEXTA", унесены ўладамі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На прадпрыемстве стварылі Моладзевую раду. Няйнакш гэта спроба «пазмагацца за моладзь», пра што перыядычна згадваюць прадстаўнікі ўладаў, калі скардзяцца на «заходні ўплыў», «дэструктыўныя інтэрнэт-рэсурсы» і гэтак далей. За апошнія месяцы «Віцебскэнерга» страціла больш за сотню адмыслоўцаў, як у Віцебску, так і ў рэгіёнах. Людзі былі звольненыя пасля судоў па «палітычных» адміністрацыйных артыкулах – 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і 19.11 (распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі). Страціўшы вытворчыя кадры, на прадпрыемстве вырашылі заняцца прэвентыўным выхаваннем моладзі – перацягнуць яе на бок прыхільнікаў дзейнай улады.

Апублікавана ў Дзяржава

Жанчыну затрымалі 6 чэрвеня, на той час яе муж ужо 4 месяцы знаходзіўся ў віцебскім СІЗА-2. Пасля таго, як туды змясцілі і Таццяну Пыцько, іх аднагадовую дачку забралі пад апеку дзяржавы ў дзіцячы шпіталь, неузабаве яе маюць перавесці ў Дом дзіцяці. Сваякі Таццяны Пыцько збіраюць дакументы дзеля афармлення апякунства над малой. Тым часам стала вядома, што жонку палітзняволенага відэааператара-фрылансера вінавацяць за дапамогу мужу: супраць Вячаслава Лазарава распачата крымінальная справа паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.

Апублікавана ў Палітвязьні

Карыстальнікі сацыяльных сетак звярнулі ўвагу на супадзенне прозвішча, імя і імя па бацьку намесніка старшыні Чашніцкага райвыканкаму і асобы, выкліканай у раённы суд за парушэнне ч.2 арт. 19.11 КаАП. Тым часам інтэрнэт-рэсурс mediazona.by спраўдзіў інфармацыю: насамрэч, адміністрацыйны пратакол складзены на былога чыноўніка, якога вінавацяць за «лайк» пад паведамленнем 2013 г. З тае пары прайшло 10 гадоў, і інфармацыйны рэсурс, дзе выказаў свае сімпатыі Аляксандр Іванавіч Сівашэнка, быў прызнаны «экстрэмісцкім». Судовы працэс прызначаны на 21 чэрвеня.

Апублікавана ў Дзяржава