У Глыбокім разважалі над значэннем слоў "мір і стварэнне"
У Глыбокім мясцовыя ўлады да Міжнароднага дня дзяцей правялі так званую дыялогавую пляцоўку "Моладзь за мір і стварэнне". Яна адбылася на базе Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа ў рамках абласнога фестывалю "Моладзь за мір і стварэнне".
Полацкаму святару Аляксандру Шаўцову падоўжылі арышт на 30 сутак
Грэка-каталіцкаму святару Аляксандру Шаўцову давядзецца адбыць за кратамі 45 сутак агулам: да першага арышту на 15 сутак суд Полацку і Полацкага раёну дадаў яшчэ 30, абвінаваціўшы мужчыну паводле артыкулаў 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Першы раз – пасля затрымання і ператрусу 25 траўня -- настаяцеля парафіі Святога пакутніка Язафата таксама прызналі вінаватым паводле артыкула 19.11 КаАП за «лайкі» і рэпосты матэрыялаў незалежных СМІ у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
Улады абмежавалі правы таварыстваў і ўзмацнілі кантроль за іх арганізацыйнай і фінансавай дзейнасцю
Гэтую выснову можна зрабіць, прачытаўшы Указ № 155 "Аб садоўніцкіх таварыствах", які 1 чэрвеня ўступіў у законную сілу. На думку ўлад, дакумент накіраваны на ўдасканаленне адносін у сферы дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў, стварэнне ўмоў для развіцця іх інфраструктуры, рэгуляванне асобных праблемных пытанняў землекарыстання. Насамрэч Указам дзяржава значнай меры пазбавіла таварыства ўнутранай дэмакратыі.