Паведамляючы пра планы правядзення шэсця «Бессмертного полка», Эльвіра Мірсалімава, між тым, адмаўляецца ад саўдзелу ў арганізацыі гэтай акцыі: «Наша команда единомышленников, стихийно проявившаяся в городе (и стране) после известных событий 2014 года, примкнула к движению «Бессмертный полк» в 2017 году, когда Полк уже был, шёл, проходил силами Союза офицеров, Союза ветеранов и Союза афганцев, а у движения уже имелся координатор – отставной офицер, лётчик Иван Александрович Новичков. Так и есть до сих пор. Мы примкнули к уже зародившемуся движению, взяв на себя добровольную функцию информационной поддержки». Тут варта згадаць, што не толькі ўдзел, але і запрашэнні на несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасць паводле часткі 1 арт.23.34. Аднак прарасейская актывістка ўпэўнена, што застанецца беспакаранай. І прыклады падобнага стаўлення з боку віцебскай міліцыі, якая трактуе заканадаўства на свой капыл, ужо былі: шэсце «Бессмертного полка» ужо праходзіла без дазволу мясцовых уладаў, але міліцэйскіх «хапуноў» не назіралася.
Карыстаючыся гэтым, Эльвіра Мірсалімава публічна выхваляецца тым, што ёй дазволена парушаць беларускія законы: «На меня написали несколько пасквильных доносов в милицию, на которые сотрудниками были даны достойные ответы». І нават, каб здабыць сабе папулярнасці ў інтэрнэце, публікуе зусім ўжо непраўдападобныя звесткі: «Давайте вспомним, как змагары устраивали провокации Полку. В прошлом году разогнали фейк, что, дескать, Мирсалимова «призвала вставить в портреты бчб-символику». И якобы призывала устраивать провокации во время шествия”. Прарасейскія погляды былой актывісткі «трэцяга сектару» у Віцебску настолькі добра вядомыя, што ніхто нават не стаў бы згадваць ейнае імя ў кантэксце выкарыстання беларускай нацыянальнай сімволікі.
Не бянтэжыцца Эльвіра Мірсалімава і адкрыта падстаўляць сёлетніх арганізатараў «Бессмертного полка» – «Саюз афіцэраў, Саюз ветэранаў і Саюз афганцаў». Не папярэдзіўшы жыхароў Віцебску пра тое, што шэсце з’яўляецца несанкцыянаваным мерапрыемствам, іх запрашаюць на акцыю, запланаваную з 8.00 да 11.00 9-га траўня.
Безумоўна, ва ўшанаванні памяці палеглых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны няма нічога кепскага, гэта годная справа для іхных нашчадкаў. Да ўсяго, грамадзяне Беларусі, згодна з Канстытуцыяй, маюць права на выказванне сваіх перакананняў. Але падыход да акцыі «Бессмертного полка» у Віцебску дэманструе падвойныя стандарты стаўлення з боку сілавікоў да беларускага заканадаўства, калі ўдзельнікаў нацыянальна арыентаваных мерапрыемстваў затрымліваюць і судзяць, а мерапрыемствы, ініцыяваныя прарасейскімі сіламі, праходзяць свабодна і пры поўным спрыянні мясцовых уладаў.
Станіслаў Іваноўскі