- Катэгорыя: Вясна
Па інфармацыі, якую праваабаронцу "Вясны" Уладзіміру Вялічкіну паведаміў следчы, 25 чэрвеня брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска. Ён, як і Сяргей Ціханоўскі і яшчэ як мінімум 10 чалавек, затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ, звязанай з падзеямі ў Гродна 29 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміла ПЦ "Вясна" Марына Касінерава, нядаўна палітвязня Мікіту Емяльянава наведаў адвакат.
- Катэгорыя: Вясна
На блогера са Слуцка Уладзіміра Няронскага заведзеная крымінальная справа па двух артыкулах: ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК Беларусі. Як паведамляе TUT.BY, пра гэта сказана ў пастанове аб прыцягненні яго ў якасці абвінавачанага.
- Катэгорыя: Вясна
Фрунзенскі выбаркам у Мінску 25 чэрвеня зацвердзіў месцы, дзе можна будзе праводзіць перадвыбарчую агітацыю пры правядзенні выбараў прэзідэнта. Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка адзначае істотнае пагаршэнне ўмоваў для правядзення кандыдатамі агітацыі ў самым густанаселеным раёне Мінска. Згодна з артыкулам 45 Выбарчага кодэкса мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па ўзгадненні з адпаведнымі выбарчымі камісіямі вызначаюць месцы, у якіх кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераныя асобы ў мэтах ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі могуць праводзіць масавыя мерапрыемствы (сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванне).
- Катэгорыя: Вясна
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабронцы за свабодныя выбары" Леанід Свецік на падставе дзейнасці Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі Віцебска прааналізаваў некалькі важных этапаў бягучай выбарчай кампаніі: збор подпісаў, іх праверку і фармаванне ўчастковых выбарчых камісій.
- Катэгорыя: Вясна
Міністр унутраных справаў Юрый Караеў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, заявіў, што акцыі пратэсты ў Беларусі «вельмі добра арганізаваныя», паведамляе Белсат.
- Катэгорыя: Вясна
У Наваполацку, Віцебску, Мінску 25 чэрвеня працягваюцца суды і затрыманні. Прайшло судовае паседжанне над Яўгенам Вольскім, каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Наваполацку. Рашэннем суда ён атрымаў 15 сутак з адтэрміноўкай у 5 дзён на абскарджанне.
- Катэгорыя: Вясна
З пачатку прымянення сістэм відэасувязі судамі ў адміністрацыйным працэсе эксперты ПЦ "Вясна" заяўлялі аб парушэнні працэсуальнага заканадаўства такім парадкам, што ў сваю чаргу парушала правы людзей, якія прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Тады ж праваабаронцы выказвалі асцярогі адносна таго, што такі фармат судовага працэсу будуць прымяняць у першую чаргу не для прафілактыкі каранавіруса, а для скарачэння гарантаваных законам правоў затрыманых і прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці ўдзельнікаў акцый пратэсту.
- Катэгорыя: Вясна
У Telegram-канале "Беларусь галаўнога мозгу" 25 чэрвеня ў 13:16 з'явілася паведамленне, што да аднаго з адміністратараў канала Ігара Лосіка прыйшлі з вобшукам. Паведамляецца, што ў кватэру аўтара „Беларусь галаўнога мозгу“ прыйшлі ўсяго 9 чалавек. З іх — 3 супрацоўніка міліцыі, два панятых. Быў прад'яўлены ордэр на вобшук, падпісаны пракурорам. У рамках якой справы праводзіцца вобшук — пакуль невядома. Па стане на 13:41, як паведамляе telegram-канале "Беларусь галаўнога мозгу", вобшук у кватэры Ігара Лосіка працягваецца. Праводзіць міліцыя з удзелам панятых. Жонка з дзіцём у пад'ездзе. Інфармацыі ніякай не даюць. Тэлефон Ігара Лосіка недасяжны.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алесь Капуцкі і Леанід Мархотка распавялі, як адбывалася фармаванне ўчастковых камісій у трох раёнах Мінскай вобласці – Маладзечанскім, Вілейскім і Салігорскім.