- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі распачаўся важны этап выбарчай кампаніі – фарміраванне ўчастковых выбаркамаў. Менавіта чальцы гэтых камісіяў будуць лічыць галасы беларусаў на прэзідэнцкіх выбарах. Назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксей Лойка ажыццяўляў маніторынг за фарміраваннем 122 УВК у Мінску. У адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска ўчастковыя выбаркамы фарміруюць два дні, бо гэты раён – самы вялікі ў горадзе па колькасці насельніцтва (па афіцыйных дадзеных там пражывае 470 тысяч жыхароў). Каго ўключаюць у склады ўчастковых камісій, якая іх рэпрэзентатыўнасць, якія патрабаванні выстаўляюцца да членаў УВК – чытайце ў нашым матэрыяле. Паседжанне транслюецца на пляцоўцы YouTube. Такое рашэнне было прынята "з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі". Пры гэтым першапачаткова з дзевяці членаў адміністрацыі, якія складаюць кворум, толькі двое былі ў масках, пазней і тыя іх знялі. Як адзначае Аляксей Лойка, з самага пачатку паседжання ніводзін з прысутных чальцоў адміністрацыі не прадставіўся, а твары паловы з прысутных наогул не бачныя. Таму адразу ўзнікаюць сумненні наконт адкрытасці і галоснасці дадзенага паседжання.
- Катэгорыя: Вясна
Пра гэта паведаміў доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Судаленка, які 22 чэрвеня прысутнічаў на пасяджэнні Савецкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта. Паводле яго інфармацыі, Савецкі раён Гомеля з'яўляецца адным з самых буйных раёнаў, у ім пражывае каля 180 тысяч чалавек. На праверку тут здалі сабраныя подпісы:
- Катэгорыя: Вясна
"Патрабуем прыняцця мер пракурорскага рэагавання па спыненні незаконных дзеянняў міліцыі!" — так называецца петыцыя, размешчаная 23 чэрвеня на petitions.by. Зварот плануюць адправіць у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь. У тэксце петыцыі патрабуецца абавязаць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія ахоўваюць парадак у горадзе:
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
Палітвязень Міхаіл Жамчужны скардзіцца на тое, што пасля прыбыцця ў Горацкую калонію з Віцебскага абласнога СІЗА №2 перапіска з аднадумцамі і калегамі-праваабаронцамі так і не наладзілася. Ён працягвае адстойваць свае правы ў судах і падрыхтаваў індывідуальны зварот ў Камітэт па правах чалавека ААН. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 9 жніўня 2020 года. З самага пачатку выбарчая кампанія праходзіць у атмасферы страху, пастаянных пагрозаў і запалохвання. Адбыліся затрыманні і арышты сябраў ініцыятыўных груп і звычайных выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў мірных пікетах па зборы подпісаў. Апошні тэрмін збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў ужо прайшоў, але сітуацыя хутка развіваецца і колькасць парушэнняў правоў чалавека падчас выбарчай кампаніі з кожным днём расце.
- Катэгорыя: Вясна
Разгляд адміністрацыйных спраў над затрыманымі падчас стыхійных акцый "Ланцугі салідарнасці" працягваюцца сёння, 23 чэрвеня, у розных гарадах Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Блогеру Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін знаходжання ў карцэры за павуцінне ў камеры, расказаў TUT.BY адвакат Віктар Мацкевіч. Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў карцэры ўжо 11 дзён. Паводле адваката, ён атрымаў два спагнанні, кожнае — па сем сутак. Першае далі за парушэнне рэжыму. Другое — ужо ў карцэры, за дрэнную прыборку: паводле Ціханоўскага, у камеры пад трохметровай столлю супрацоўнікі СІЗА ўбачылі павуцінне.
- Катэгорыя: Вясна
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і рэдакцыі медыя патрабуюць спыніць пераслед журналістаў і абмежаванні свабоды выказвання.