- Катэгорыя: Вясна
У Гродне прайшлі адміністрацыйныя суды над двума фігурантамі "справы Ціханоўскага", а у Лідзе — над удзельнікамі аўтапрабегу салідарнасці. Усіх асудзілі. 30 чэрвеня ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся працяг адміністрацыйнай справы Уладзіміра Навуміка і Яўгена Разнічэнкі. Абодва з’яўляюцца фігурантамі крымінальнай “справы Ціханоўскага” і знаходзяцца у СІЗА-1 у Мінску. Але акрамя крымінальнага пераследу за інцыдэнт з Ціханоўскім на двух гарадзенцаў склалі адміністрацыйныя пратаколы. Іх разгляд і прайшоў сёння, 30 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
У 9.30 раніцы 30 чэрвеня ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі на смяротны прысуд жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка, а таксама на прысуды абвінавачаных па справе Валянціна Бушніна, Сяргея Захарчанка і Віталя Мяцежа.
- Катэгорыя: Вясна
Анлайн-прэзентацыя даклада “Маніторынг права на свабоду мірных сходаў у Беларусі за 2019 год” адбудзецца 2 ліпеня ў 12:00.
- Катэгорыя: Вясна
Рабочая група Асамблеі НДА заклікала урад Беларусі спыніць ціск на грамадзянскую супольнасьць і рэпрэсіі супраць яе прадстаўнікоў. Кіруючы орган Асамблеі прапануе краінам Эўразьвязу і ЗША абумоўліваць узаемадзеяньне з уладамі Беларусі стаўленьнем апошніх да правоў чалавека і грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку вымагаючы неўжываньня гвалту супраць НДА, грамадзянскіх актывістаў і палітычных апанэнтаў. Гэткая умова павінная быць абавязковай для працягу міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва з урадам Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна Мінска адправіў адміністрацыйную справу Міраслава Мацкевіча на дапрацоўку да ліквідацыі недахопаў у РАУС. На яго былі складзеныя два пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП за тое, што Міраслаў 6 траўня нібыта ўдзельнічаў у акцыі каля ГЦ MILE у Мінску, дзе збіралася калона на аўтапрабег у падтрымку затрыманага Сяргея Ціханоўскага, а таксама аказваў супраціў пры затрыманні. Суддзя Іван Касцян 15 траўня аштрафаваў яго на 40 базавых велічыняў, але Мінгарсуд адмяніў гэтае рашэнне і адправіў справу на новы разгляд.
- Катэгорыя: Вясна
Перад абедам ці адразу пасля абеду нас выводзяць на прагулку. Я хажу кожны раз, бо гэта адзіная магчымасьць зьмяніць абстаноўку, дзе вочы ўвесь час упіраюцца ў супрацьлеглую сьцяну камеры, ды падыхаць сьвежым паветрам, актыўна парухацца. Прагулка – істотная зьмена ў аднастайным зэкаўскім быцьці. Мы чуем, як па прадоле шорхаюцца іншыя камеры. Калі зазірнуць у шчыліну пад засаўкай “кармушкі”, дык можна ўбачыць ногі тых, каго выводзяць. Мільгаюць красоўкі, плеценыя лапці, летнія туфлі, гумовыя пантоплі. Урэшце даходзіць і нашая чарга. Адчыняюцца жалезныя дзьверы камеры, нас небагата, і мы хутка выходзім, затым кантралёр адчыняе дзьверы з прадола на лесьвіцу. Мы апынаемся на лесьвічнай пляцоўцы. Ён грукае вялікім ключом па жалезных балясінах парэнчаў. Унізе яму адказваюць гэткім жа звонам. Ён адпускае нас саміх і стаіць, чакае, калі на доле нас прыйме іншы кантралёр. Мы спускаемся ў падвал, невялікі пераход, і мы апынаемся ў лёхах старога корпусу Пішчалаўскага замку: высокае паўкруглае скляпеньне, тут вільготна і цёмна. На бетонным доле стаяць дзьве невялікія калюжыны, капае згары. Цераз іх кінутыя дошкі, сьвецяць толькі электрычныя лямпачкі. Зьлева – пустыя камеры, справа – таксама пару пустых камер і наглуха зачыненыя жалезныя дзьверы, за якімі – расстрэльны калідор. Там чакаюць сваёй долі сьмяротнікі.
- Катэгорыя: Вясна
Youtube-блогер з Барані Зміцер Казлоў, вядомы як "Шэры кот", таксама стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пра гэта ён паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву ў сваім лісце.
- Катэгорыя: Вясна
У адміністрацыях Мінска 29 чэрвеня прайшлі паседжанні тэрытарыяльных камісій, на якіх былі агучаныя колькасьці подпісаў выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прысутнічалі на пасяджэннях выбаркамаў Фрунзенскага, Першамайскага і Маскоўскага раёнаў у Мінску. Хоць праверка подпісаў праходзіць закрытая ад назіральнікаў, але вынікі праверкі былі агучаныя.
- Катэгорыя: Вясна
На сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэферэндумаў аднавіліся звесткі пра назіральнікаў, якія акрэдытаваныя выбарчымі камісіямі па стане на 29 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
У Гродне адбыліся пасяджэнні раённых выбарчых камісій, дзе былі абвешчаны вынікі праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў.